26 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся пераслед дырэктараў у рэгіёнах

44
Пачаўся пераслед дырэктараў у рэгіёнах

Пракуратурай распачаты шэраг крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб з рэгіёнаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 426 КК (Перавышэнне службовых паўнамоцтваў) у дачыненні да былога дырэктара УКП «Жылкамгас» (Магілёў), які падазраецца ў арганізацыі закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў па завышаным кошце. Тым самым прадпрыемству нанесеная шкода на суму 57 тыс. рублёў.

Пракуратурай Магілёва распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 210 КК (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да былой галоўнай бухгалтаркі ТАА «Алемір», якая падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу на суму больш за 867 тыс. рублёў.

Пракуратурай Дрыбінскага раёна распачата крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 426 КК у дачыненні да дырэктара Дрыбінскага УКП «Жылкамгас», які падазраецца ў арганізацыі закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў па завышаным кошце, чым прычыніў прадпрыемству шкоду на суму больш за 12 тыс. рублёў.

Пракуратурай Шаркаўшчынскага раёна распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 426 КК у дачыненні да дырэктара КУПСХП «Гарадзец», які падазраецца ў арганізацыі закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў па завышаным кошце і прычыненні такім чынам шкоды прадпрыемству на суму больш за 60 тыс. рублёў.

Пракуратурай Расонскага раёна распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 КК у дачыненні да дырэктара УП «ЖКГ Расонскага раёна», які падазраецца ў арганізацыі закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў па завышаным кошце. Сума нанесенай шкоды склала 16 тыс. рублёў.

Пракуратурай Менскага раёна распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 424 КК (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) ў дачыненні да намесніка старшыні Менскага райвыканкама, які падазраецца ў тым, што ён, працуючы раней старшынём сельскага выканаўчага камітэта, сумесна з вядучым спецыялістам землеўпарадкавальнай службы названага райвыканкама незаконна выдаў ягонай сястры зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць, чым прычыніў шкоду дзяржаве на суму больш за 12 тыс. даляраў ЗША.

Пракуратурай Маладзечанскага раёна распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 426 КК у дачыненні да дырэктара філіяла «Аграфірма «Лебедзева» РУП «Менскэнэрга» і ягонага сына – кіраўніка фермерскай гаспадаркі. Дырэктар падазраецца ў арганізацыі закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у фермерскай гаспадаркі па завышаным кошце. Шкода, прычыненая філіялу, склала больш за 5 тыс. рублёў.

Пракурорам Столінскага раёна распачата крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 211 КК (прысваенне маёмасці) у дачыненні да былога маркетолага ААТ «Гарынскі КСМ», які падазраецца ў прысваенні прадукцыі на агульную суму больш за 41 тыс. рублёў.

Указаныя крымінальныя справы накіраваныя пракурорамі ў адпаведныя падраздзяленні Следчага камітэта для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках