27 красавiка 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэата Шыдла: Амэрыканскія жаўнеры ў Польшчы - крок да бяспекі краіны і рэгіёну

6
Бэата Шыдла: Амэрыканскія жаўнеры ў Польшчы - крок да бяспекі краіны і рэгіёну
Бэата Шыдла
ФОТА: PAP

У Польшчы адбылася афіцыйна цырымонія вітання амэрыканскіх вайскоўцаў.

Польшча ў суботу афіцыйна вітала вайсковы кантынгент ЗША, які прыбыў у краіну на пачатку тыдня ў рамках часткі місіі NATO, накіраванай на стрымліванне расейскай агрэсіі ў рэгіёне, паведамляе golos-ameriki.ru.

Прэм'ер-міністарка Польшчы Бэата Шыдла і міністр абароны краіны Антоні Мацярэвіч былі на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў горадзе Жагані на захадзе краіны.

«Прысутнасць амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы з'яўляецца яшчэ адным крокам у нашай стратэгіі гарантавання бяспекі для Польшчы і рэгіёну», - заявіла Шыдла пасля таго як, звяртаючыся да вайскоўцаў, выказала спадзяванне, што яны «пачуваюцца як дома».

Перакідванне першай групы амэрыканскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Польшчы з Нямеччыны пачалася ў гэты чацвер. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова, гэтая аперацыя пагражае расейскім «інтарэсам і бяспецы».

Згодна з планамі адміністрацыі ЗША, у Польшчы мае быць размешчана больш за 3 000 вайскоўцаў. Гэта самая вялікая колькасць замежных вайскоўцаў на тэрыторыі краіны з часоў заканчэння «халоднай вайны».

Падчас аперацыі «Атлантычная смеласць» (The Atlantic Resolve) амэрыканскі вайсковы кантынгент, у распараджэнні якога будзе 87 танкаў «Абрамс» і больш за 500 адзінак іншай баявой тэхнікі, будзе на ратацыйнай падставе размяшчацца не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі іншых усходнееўрапейскіх краін - чальцоў NATO. У тым ліку - у Эстоніі, Латвіі, Літве, Румыніі, Балгарыі і Вугоршчыне.

«Гэта адна з найбольш баяздольных частак ЗША: добра навучання бранятанкавая брыгада, абсталяваная нашай самай сучаснай зброяй і тэхнікай», - заявіў амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джэймс падчас суботняй цырымоніі.

Перакідванне войскаў было ўхваленае адміністрацыяй Абамы ў 2014 годзе як адказ на расейскую агрэсію ва Украіне.

Амэрыканскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у баявую групу танкавай брыгады (Armored Brigade Combat Team), у чацвер перайшлі польскую мяжу каля места Ольжына. Яны будуць размешчаныя на базе «Заган».

Са слоў Мацярэвіча, найбліжэйшымі гадамі ў Польшчы будуць дыслакаваныя 7 тысяч вайскоўцаў ЗША ды іншых краін NATO.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках