26 красавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС распавялі, хто будзе ўтрымлівацца ў міграцыйных цэнтрах

22
У МУС распавялі, хто будзе ўтрымлівацца ў міграцыйных цэнтрах

Установа спрабуе запэўніць беларусаў, што сірыйскіх уцекачоў там не будзе.

Пастанова аб выдзяленні 7 мільёнаў еўраў была прынятая Еўрапейскай камісіяй для рэалізацыі ў нашай краіне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне Беларусі ў развязанні пытанняў, звязаных з павялічэннем плыні нелегальных мігрантаў».

Фінансаванне будзе выдадзена ў рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства на падставе адпаведнага фінансавага пагаднення, якое павінна быць падпісана паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскай камісіяй і Прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі міграцыі (МАМ) у Рэспубліцы Беларусь. Яго праект ужо пададзены на разгляд беларускага боку.

«Адным з напрамкаў работы ў рамках праекта будзе стварэнне цэнтраў часовага ўтрымання замежных грамадзян. Важна адзначыць, што гаворка ідзе толькі пра іншаземцаў — незаконных мігрантаў, затрыманых у нашай рэспубліцы, сірыйскія або іншыя ўцекачы з ЕЗ у іх размяшчацца не будуць», — распавялі ў МУС, паведамляе tut.by.

Утрыманне незаконных мігрантаў плануецца ў перыяд правядзення неабходных працэдур, звязаных з ідэнтыфікацыяй асобы і/або дэпартацыяй. «На гэты момант у МУС і ДПК адсутнічаюць спецыялізаваныя памяшканні, прызначаныя для ўтрымання і работы з гэтай катэгорыяй грамадзян. Апошнія размяшчаюцца ў ізалятарах часовага ўтрымання тэрытарыяльных АУС і ДПК (аддзелаў унутраных спраў і Дзяржаўнага памежнага камітэта — заўв. TUT.BY)».

«Акрамя стварэння цэнтраў грашовыя сродкі прызначаюцца і для садзейнічання добраахвотнаму вяртанню замежнікаў з Беларусі ў дзяржавы, грамадзянамі якіх яны з'яўляюцца, а таксама развязання шэрагу іншых задач», — адзначылі ў МУС.

Нагадаем, 13 студзеня стала вядома пра выдзяленне ЕЗ Беларусі 7 млн. еўраў на будаўніцтва міграцыйных цэнтраў. Адзначалася, Цэнтры, разлічаныя на 30-50 месцаў, будуць «адказваць найлепшым міжнародным і стандартам ЕЗ», і як паведамляла заходняя прэса, у новых установах плануецца размяшчаць тры катэгорыі мігрантаў: уцекачоў з Украіны, з Сірыі і «асоб, якія з'язджаюць ад эканамічнага крызісу ў Расеі і шукаюць працу ў краінах ЕЗ» — у тым ліку і чачэнскія ўцекачы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках