26 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску побач з палацам Незалежнасці пабудуюць будынак Вярхоўнага суда

35
У Менску побач з палацам Незалежнасці пабудуюць будынак Вярхоўнага суда

Як бы ў насмешку парадны хол упрыгожаць вялікай статуяй Феміды.

Па суседстве з палацам Незалежнасці і плошчай лукашэнкаўскага сцяга хутка вырасце будынак Вярхоўнага суда Беларусі. Узводзіцца ён на вул. Арлоўскай непадалёк ад парку забаў «Дрымлэнд», піша агенцтва «Минск-Новости».

Першапачаткова разглядаліся розныя пляцоўкі для размяшчэння Вярхоўнага суда, пакуль канчаткова не вызначылі гэта месца. Што лагічна, бо ў такім выпадку з'яўляецца цэлы комплекс са знакавых дзяржаўных аб'ектаў.

Будаўніцтва і праектаванне ідуць паралельна. Мяркуецца, што да канца 2018 года новабудоўля будзе гатовая.

Падрабязнасці карэспандэнтка агенцтва «Минск-Новости» даведвалася ў галоўнага архітэктара праекта Уладзіміра Архангельскага (УП «Менскпраект»).

— З аднаго боку, гэта традыцыйны адміністрацыйны будынак, з другога — ён мае свае асаблівасці. У ім шмат кабінетаў, але будуць і пакоі адпачынку, холы для чакання, есць памяшканні спецыяльнага прызначэння. Каб зрабіць унутраную планіроўку максімальна эфектыўнай, было вырашана выкарыстоўваць карыдорную сістэму. Таму ўнутры ўсё даволі лаканічна. Вылучыць можна толькі галоўны парадны хол, які аздоблены натуральным каменем. Гэту прастору плануецца ўпрыгожыць скульптурай Феміды.

Што тычыцца знешняга выгляду, то ён адпавядае стылю палаца Незалежнасці — фасад выканаюць са шкла і натуральнага каменя, у аздабленні выкарыстаюць нацыянальны арнамент. І вядома, будуць прысутнічаць дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг. Каб падкрэсліць прызначэнне будынка, мы вырашылі надаць фасаду падабенства з вагамі Феміды — багіні правасуддзя. Гэта падабенства не даслоўнае, але цалкам пазнавальнае.

У будынку 5 наземных паверхаў і адзін падземны з тэхнічнымі і адмысловымі памяшканнямі.

Перад Вярхоўным судом з'явіцца невялікая плошча з грамадскай паркоўкай, а службовы транспарт размесціцца з тыльнай часткі.

Прастора перад будынкам — адкрытая.

— Тут грамадская зона, людзі ідуць у парк забаў, да Свіслачы, таму тэрыторыя павінна быць даступнай, — каментуе Уладзімір Архангельскі. — А вось з боку ракі з'явіцца агароджа.

Архітэктар таксама адзначыў, што паркавая зона практычна не закранутая будаўніцтвам, высечка дрэў была мінімальнай, бо будынак размясціўся на месцы былой паркоўкі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках