26 красавiка 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы плануюць павялічыць войска да 150 тысяч

У Польшчы плануюць павялічыць войска да 150 тысяч
Фото: signumtemporis.pl

Дзякуючы стварэнню войскаў тэрытарыяльнай абароны агульная колькасць польскага войска да 2019 года павінна скласці звыш 150 тысяч вайскоўцаў.

Пра гэта ў сераду пасля сустрэчы з кіраўніком польскага ўрада Беатай Шыдлай у рамках перагляду працы міністэрстваў заявіў падчас прэс-канферэнцыі міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч, паведамляе «Укринформ».

«Пасля фармавання мінулым годам першых трох брыгад (тэрытарыяльнай абароны, - Заўв.), на гэты год запланавана фармаванне трох дзяжурных - двух у Мазавецкім ваяводстве і адной у Вармінска-Мазурскім (паўночны-ўсход РП). У цэлым, гэта прывядзе да росту польскага войска мінімум да 125-130 тыс. вайскоўцаў. Як вядома, да 2019 года мы хочам, каб колькасць польскага войска перавысіла 150 тыс. вайскоўцаў», - заявіў Мацарэвіч.

Прыярытэтамі абароннай установы на гэты год ён назваў рэалізацыю праекта супрацьпаветранай абароны сярэдняга радыусу дзеяння «Вісла», а таксама кіберабарону, на якую будзе выдаткавана звыш мільярда злотых (блізу $250 млн).

З ягоных слоў, сёлета павінна быць падпісанае пагадненне пра пастаўкі для Марскіх сіл трох падводных лодак.

Мацарэвіч адзначыў, што сёлета для патрэб УС Польшчы будзе закуплена 16 гелікоптэраў - па восем для марскіх сіл і сіл спецаперацый.

Кіраўнік польскай абароннай установы адзначыў, што ў гэтым годзе ёсць шанец на закупку новых шматмэтавых знішчальнікаў F-16.

«Мы разглядаем пададзеныя прапановы і не выключаем набыццё большай колькасці F-16 у залежнасці ад умоў, якія канчаткова будуць узгоднены з амерыканскім бокам. Існуе магчымасць, што ў выніку змяненняў у абаронных праграмах ЗША будзе створана магчымасць закупкі значнай колькасці новых самалётаў F-16», - падкрэсліў Мацярэвіч.

Да найбольш важных задач польскі міністр аднёс таксама размяшчэнне саюзніцкіх войскаў у Польшчы. Ён нагадаў, што на захадзе РП будзе размешчана танкавая брыгада ЗША, на паўночным-усходзе краіны - шматнацыянальная брыгадная баявая група, аснову якой будуць складаць амерыканскія, брытанскія і румынскія жаўнеры, а таксама амерыканская авіяцыйная брыгада з гелікоптэрамі на захадзе РП. Ён адзначыў, што агульная колькасць саюзніцкіх і амерыканскіх войскаў, якія будуць дыслакавацца ў Польшчы, перавысіць 6 тыс. вайскоўцаў.

6 студзеня ў нямецкім горадзе Брэмерхафене пачалася разгрузка транспартнага судна Resolve, на якім прыбыла першая партыя амерыканскіх танкаў, грузавых аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў у рамках умацавання межаў Усходняй Еўропы на фоне агрэсіўных дзеянняў Расеі. Усяго з ЗША будзе пастаўлена больш за 2500 адзінак тэхнікі. Гэта самы вялікі трансфер узбраенняў з ЗША ў Еўропу з моманту развалу Савецкага Саюза.

7 студзеня 250 вайскоўцаў бранятанкавай брыгады ЗША прыбылі ў аэрапорт Вроцлава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках