26 красавiка 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп сабраў $100 мільёнаў ахвяраванняў на сваю інаўгурацыю

3
Трамп сабраў $100 мільёнаў ахвяраванняў на сваю інаўгурацыю
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LOREN ELLIOTT/ZUMAPRESS

Дональд Трамп сабраў на сваю інаўгурацыю больш сродкаў, чым які-небудзь прэзідэнт да яго.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сабраў на сваю інаўгурацыю больш за 100 мільёнаў даляраў прыватных ахвяраванняў, больш чым кожны іншы прэзідэнт да яго. Пра гэта ў чацвер, 19 студзеня, паведамляе агенцтва AP, спасылаючыся на звесткі Федэральнай выбарчай камісіі і Даследчай службы кангрэса. Так, на ўвядзенне на пасаду Барака Абамы ў 2009 годзе было сабрана 55 мільёнаў, у 2013-м — 43 мільёны даляраў, піша dw.com.

Вялікая частка сродкаў выдадзеная буйнымі кампаніямі, у тым ліку Chevron і Boeing, якія ахвяравалі шасці - і сямізначныя сумы. Пры гэтым прэзідэнцкі інаўгурацыйны камітэт абмяжоўвае асобнае ахвяраванне сумай у 1 мільён даляраў, а таксама не прымае ўнёскі ад арганізацый, афіцыйна зарэгістраваных на федэральным узроўні, як лабістаў.

Сабраныя прыватныя сродкі ідуць на арганізацыю балаў, традыцыйнага параду, устаноўку вялікіх экранаў для публічнага прагляду цырымоніі ўвядзення на пасаду прэзідэнта, а таксама, напрыклад, устаноўкі мабільных туалетаў. Нявыкарыстаныя сродкі пасля інаўгурацыі, як правіла, перадаюцца дабрачынным арганізацыям.

Святы пачынаюцца ўжо 19 студзеня

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да інаўгурацыі прэзідэнта ЗША, пачынаюцца ў Вашынгтоне ўжо 19 студзеня. У другой палове дня Дональд Трамп і кандыдат у віцэ-прэзідэнты Майк Пенс ускладуць вянкі да мемарыяла загінулым жаўнерам на Арлінгтонскіх могілках. Пазней у Вашынгтоне пройдзе канцэрт з удзелам зорак кантры-музыкі.

Цырымонія інаўгурацыі адбудзецца ў сталіцы ЗША 20 студзеня. Дзясяткі дэпутатаў ад Дэмакратычнай партыі раней заявілі, што маюць намер яе байкатаваць. 20 студзеня ў Вашынгтоне таксама павінен прайсці шматтысячны «марш жанчын», накіраваны супраць новага прэзідэнта ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках