26 красавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікам Барысаўскага мясакамбіната выдаюць частку заробку харчамі

40
Работнікам Барысаўскага мясакамбіната выдаюць частку заробку харчамі

Кошт харчоў роўны 25 і 50 рублям.

Нягледзячы на адказ намесніка генеральнага дырэктара ў ідэалогіі ААТ «Барысаўскі мясакамбінат №1» Валянціны Шутко аб тым, што на гэтым прадпрыемстве не выкарыстоўваюць бартар для выплаты заробку, ананімныя крыніцы далей сцвярджаюць адваротнае.

У рэдакцыю ex-press.by даслалі фатаграфіі аб'яў пра змесціва так званых «рацыёнаў» для супрацоўнікаў камбіната. Гэтыя аб'явы вывешваюцца для агульнага агляду, і відавочна, не з’яўляюцца вайсковай таямніцай.

Кошт «рацыёну» роўны 25 і 50 рублям.

Аб тым, наколькі выгадна атрымліваць заробак прадуктамі, а не грашыма, распавяла адная з супрацоўніц прадпрыемства.

- Раней можна было на працу прыносіць сваю «ссабойку» – цяпер прымушаюць хадзіць у сталоўку. Плаціш за абед сваімі грашыма, але адзін рубель табе прадпрыемства кампенсуе. Гэта значыць, паабедаў на тры рублі, рубель вяртаецца, але два павінен заплаціць сам, што называецца «жывымі» грашыма. Адмовіцца ад прапановы ніяк нельга – хадзіць у сталоўку абавязкова, падчас перапынку ў цэху заставацца нельга.

Што да харчоў. Ёсць святочныя, яны быццам бы бясплатныя. Але каб атрымаць гэты бясплатны, трэба спачатку ўзяць звычайны за 25 рублёў. Звычайныя трэба браць два разы на месяц у бясспрэчным парадку. Гэта як у тым фільме пра мафію, «Хросны бацька», здаецца, – прапанова, ад якой нельга адмовіцца.

Але якасць большасці прадуктаў у гэтых звычайных «рацыёнах» выклікае пытанні. Пельмені, фарш – гэта на аматара.

З фаршу цяжка прыгатаваць што-небудзь добрае, ён не самай высокай якасці, скажам так. Пельмені ў краме можна купіць у паўтара разы танней і зноў жа не горшыя.

Адная рэч, калі б можна было забраць прадуктамі тое, што табе падабаецца, і зусім іншая – браць «рацыён», укамплектаваны прадуктамі, якія звычайна дрэнна рэалізуюцца ў гандлёвай сетцы.

Суразмоўніца, аднак, не змагла расказаць, чаму ад прапановы забіраць заробак харчамі нельга адмовіцца.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках