26 красавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жванецкі: Прапаную памяняць Курылы на гарэлку

8
Жванецкі: Прапаную памяняць Курылы на гарэлку
МІХАІЛ ЖВАНЕЦКІ

Сатырык Міхаіл Жванецкі прапанаваў свой рэцэпт, як перамагчы «некультурнае» п'янства ў Расеі.

Міхаіл Жванецкі прапануе прадаць адну з Курыльскіх выспаў японцам, каб у расейцаў з'явіліся грошы, піша liga.net.

«Адну з Курыльскіх выспаў прадаў бы японцам за дзікія грошы, каб людзі хаця б мелі грошы на гарэлку. У мяне гэтая думка даўно... Але трэба прадаць зусім маленькую, даведацца колькі плацяць, а потым астатнія і жыць нейкі час», - сказаў Жванецкі.

З 17 снежня 2016 года ў Іркуцку ў выніку атручвання спіртазмяшчальным канцэнтратам для ваннаў «Глог» у бальніцы паступіла мноства пацыентаў. Улады горада абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі, дзясяткі чалавек (паводле апошніх звестак - 71 расеец) памерлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках