26 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск сталі лётаць «Іракскія авіялініі»

5
У Менск сталі лётаць «Іракскія авіялініі»
ФОТА: BELTA.BY

Паветраныя зносіны паміж Беларуссю і Іракам адкрыла дзяржаўная кампанія «Іракскія авіялініі».

Інфармацыя размешчаная на сайце Нацыянальнага аэрапорта Менск.

«Урачыстае адкрыццё новых рэгулярных паветраных зносінаў паміж Іракам (Багдад, Басра) і Беларуссю (Менск) адбылося 20 студзеня. Раніцай у 10.40 паводле менскага часу ў беларускай сталіцы ажыццявіў пасадку лайнер, на борце якога знаходзіліся высокія госці з Ірака», – апавялі ў аэрапорце.

У складзе іракскай дэлегацыі ў беларускую сталіцу прыляцелі міністр транспарту Ірака Хусэйн Аль-Хаваджы, генеральны дырэктар авіякампаніі Абед Кубах, чалец парламента Абдулрыдха Аль-Тамеемі і іншыя афіцыйныя асобы.

«Іракская дэлегацыя прыбыла вельмі салідным складам. У яе ўвайшлі не толькі чыноўнікі самага высокага рангу, але і шматлікі журналісцкі корпус: прадстаўнікі галоўных іракскіх тэле- і радыёканалаў», – растлумачылі спецыялісты.

У Нацыянальным аэрапорце гасцей сустракалі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, намеснік дырэктара Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Ірына Марозава, кансультант аддзела перавозак, сертыфікацыі, рэгістрацыі і знешнеэканамічнай сувязі Дэпартамента авіяцыі Святлана Каленік, прадстаўнікі кіраўніцтва аэрапорта.

«У зале афіцыйных асобаў і дэлегацый аэрапорта прайшлі першыя двухбаковыя перамовы, прысвечаныя будучаму супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі.

Каментуючы сустрэчу, намеснік дырэктара Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Ірына Марозава адзначыла, што Ірак – найстаражытнейшая дзяржава з багатай і цікавай гісторыяй, з дастапомнасцямі якой беларусам цяпер будзе лягчэй пазнаёміцца. Развіццё турыстычнага патэнцыялу паміж нашымі дзяржавамі стала зручнейшым і больш даступным», – падкрэслілі ў аэрапорце.

У сезонным раскладзе на сайце Нацыянальнага аэрапорта Менск паказана, што рэйс IA-272/271 іракскіх авіяліній будзе курсіраваць з Багдада ў Менск і назад у пятніцы цягам месяца, да 20 лютага. Час прылёту ў сталіцу Беларусі – 10.40 раніцы, а вылету назад у Багдад – 15.00.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках