26 красавiка 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры выбуху ў гаражным кааператыве ў Мачулішчах пацярпелі людзі

Пры выбуху ў гаражным кааператыве ў Мачулішчах пацярпелі людзі

Тры чалавекі пацярпелі ад выбуху ў Мачулішчах, аднаму з іх спатрэбілася шпіталізацыя.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Як інфармавалася, 20 студзеня ў 16.39 паступіла паведамленне пра выбух з наступным гарэннем у двухузроўневых цагляных боксах на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыву "Аўтатурыст" у гарадскім пасёлку Мачулішчы Менскага раёна. У выніку выбуху разбураныя шэсць гаражоў, пацярпелі шэсць аўтамабіляў.

Супрацоўнікамі МНС праводзіліся разборы завалаў. Прычына таго, што адбылося, высвятляецца.

Фота БелТА

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках