26 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель нагадала Трампу пра агульныя дамоўленасці

2
Мэркель нагадала Трампу пра агульныя дамоўленасці
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Стасункі ЗША і ЕЗ павінны будавацца на аснове сумесных дзеянняў, падмацаваных агульнымі каштоўнасцямі і правіламі.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) пракаментавала інаўгурацыйную прамову новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, заклікаўшы яго да сумесных дзеянняў на аснове раней прынятых правілаў. «Я цвёрда перакананая ў тым, што ў нас усё складзецца найлепшым чынам, калі мы будзем дзейнічаць разам, грунтуючыся на агульных каштоўнасцях і правілах», - заявіла кіраўніца нямецкага ўрада ў суботу, 21 студзеня, на прэс-канферэнцыі пасля закрытага пасяджэння Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, піша «Немецкая волна».

Заклік Ангелы Мэркель да дзеянняў на аснове сумесных дамоўленасцяў належаў як да сферы міжнароднай эканомікі, так і да пагадненняў у рамках NATO. Дональд Трамп не прызнае міжнародныя дамовы аб свабодным гандлі і крытычна адгукаецца аб супрацоўніцтве пад эгідай Паўночнаатлантычнага альянсу.

«У найбліжэйшыя гады стасункі ў рамках трансатлантычнага партнёрства будуць не менш важныя, чым раней. Я буду над гэтым працаваць», - запэўніла канцлерка ФРГ. Яна таксама дадала, што нават пры наяўнасці розных меркаванняў заўсёды можна знайсці кампрамісы, калі ставіцца адзін да аднаго з належнай павагай.

Нагадаем, Дональд Трамп афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках