26 красавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасці прадпрыемстваў Менска імкліва растуць

2
Запазычанасці прадпрыемстваў Менска імкліва растуць

За 11 месяцаў мінулага года пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый Менска ў крэдытах і пазыках вырасла ў 2,5 разы.

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках арганізацый Менска (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 снежня 2016 года склала 414,7 млн. рублёў. У параўнанні з 1 студзеня 2016 года гэты паказчык павялічыўся ў 2,5 разы, з 1 лістапада — на 6,7%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска.

У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 снежня 2016 года склала 13 млрд 565,4 млн. рублёў, або на 0,6% больш, чым на 1 студзеня, і на 1,5% больш у параўнанні з пачаткам лістапада.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку мінулага года павялічылася на 23,9% і на 1 снежня склала 1 млрд 152,5 млн. рублёў, за лістапад — вырасла на 3,5%.

Замежная пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць знізілася з пачатку 2016 года на 3,6% і на 1 снежня склала 333,5 млн. рублёў. За лістапад яна вырасла на 0,3%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла за 11 месяцаў 2016 года на 58,2% і склала 2 млрд 863,2 млн. рублёў, за лістапад — вырасла на 4,5%.

Замежная пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з пачатку мінулага года на 0,5% і склала 615,5 млн. рублёў. З пачатку лістапада яна знізілася на 0,2%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках