26 красавiка 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губерніеў: Домрачава на чацвёртым этапе эстафеты будзе змагацца за самыя высокія месцы

10
Губерніеў: Домрачава на чацвёртым этапе эстафеты будзе змагацца за самыя высокія месцы

Жаночая эстафета стартуе ў Антхольцы а 16: 45 паводе беларускага часу.

Тэлекаментатар канала «Матч-ТБ» Дзмітрый Губерніеў выказаў надзею, што Дар'я Домрачава на сваім чацвёртым эстафетным этапе будзе змагацца за самыя высокія месцы.

Жаночая эстафета стартуе ў Антхольцы а 16: 45 паводле беларускага часу.

«Найлепшае інтэрв'ю — гэта інтэрв'ю ранішняе, калі ты практычна толькі што прачнуўся і ўжо думаеш пра жаночую эстафету. Я, вядома, усяляк зычу поспехаў расейскай камандзе, але!..

Што да чацвёртага этапу беларускай каманды, Дар'я Домрачава, шчыра спадзяюся, што яна будзе змагацца за самыя высокія месцы. Таму глядзіце біятлон, і хай нашы спартоўцы — я гэта падкрэсліваю! — усіх падолеюць», — заявіў Губерніеў на афіцыйнай старонцы БФБ «ВКонтакте».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках