26 красавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падпісаў указ аб выхадзе ЗША з Трансціхаакіянскага партнёрства

53
Трамп падпісаў указ аб выхадзе ЗША з Трансціхаакіянскага партнёрства

Прэзідэнт ЗША выканаў адно з сваіх абяцанняў, дадзенае падчас перадвыбарчай кампаніі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб фармальным выхадзе ЗША з Трансціхаакіянскага партнёрства (TPP) — гандлёвага пагаднення паміж 12 краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну для зніжэння тарыфных бар'ераў.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg. Такім чынам, Трамп выканаў адное са сваіх абяцанняў, дадзенае падчас перадвыбарчай кампаніі.

«Вялікая падзея для амерыканскага рабочага», — ахарактарызаваў Трамп выхад Штатаў з дамовы. Як адзначае агенцтва, прэзідэнт не падпісваў указаў, накіраваных на перагляд Паўночнаамерыканскага пагаднення аб гандлёвым партнёрстве (NAFTA) з Мексікай і Канадай. Аднак Трамп адзначыў, што сустрэнецца з лідарамі Мексікі і Канады для абмеркавання гэтага пытання.

Трамп плануе перапісаць гандлёвую палітыку ЗША. Ён выступаў з крытыкай гандлёвых пагадненняў ЗША. У лістападзе ён назваў TPP «патэнцыйнай катастрофай для нашай краіны», паабяцаўшы выйсці з пагаднення «за адзін дзень».

Пагадненне аб Трансціхаакіянскім партнёрстве паміж ЗША і краінамі Азіі было спробай адміністрацыі экс-прэзідэнта Барака Абамы засяродзіцца на хуткарослых эканоміках рэгіёну.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках