26 красавiка 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлін выступіў супраць зняцця санкцый з Масквы ў абмен на скарачэнне ўзбраення

2
Бэрлін выступіў супраць зняцця санкцый з Масквы ў абмен на скарачэнне ўзбраення

Пазіцыя Нямеччыны нязменная: толькі поўнае выкананне ўмоў «Менскага пагаднення» прывядзе да зняцця санкцый з РФ.

Нямеччына выступае супраць поўнага або частковага зняцця санкцый з Расеі ў абмен на дамоўленасці аб скарачэнні ядзерных узбраенняў. Аб гэтым заявіла міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляйен у эфіры перадачы Hardtalk на тэлеканале BBC.

Міністр адзначыла, што пазіцыя Бэрліна застаецца нязменнай: толькі поўнае выкананне Масквой і яе хаўруснікамі менскіх пагадненняў можа прывесці да зняцця абмежаванняў. Адказваючы на пытанне аб прапанаванай Дональдам Трампам угодзе, фон дэр Ляйен заўважыла: «Відавочна, што звязка «санкцыі ў абмен на абмежаванні ядзернага ўзбраення» не працуе, так што Нямеччына такую пастанову не падтрымае».

Нагадаем, 15 студзеня ў інтэрв'ю газетам Times і Bild Дональд Трамп выступіў за падпісанне ядзернага пагаднення з Масквой у рамках перамоваў аб змякчэнні антырасейскіх санкцый.

«Давайце паглядзім, ці можам мы падпісаць якія-небудзь добрыя ўгоды з Расеяй. Я думаю, пачнём з таго, што ядзерная зброя павінна быць істотна скарочаная», — сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках