3 траўня 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: У Лукашэнкі няма грошай на такую колькасць міліцыі

33
Алег Воўчак: У Лукашэнкі няма грошай на такую колькасць міліцыі
АЛЕГ ВОЛЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Міліцыянты ў Беларусі маюць вельмі нізкі рэйтынг даверу з боку грамадзян.

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч атрымае больш грошай пры ўмове скарачэння і эканоміі сродкаў.

Магчымыя звальненні міліцыянтаў у эфіры «Белсата» пракаментаваў праваабаронца Алег Воўчак:

- Мяркую, эканоміка вымушае ісці на скарачэнне такога вялікага штата супрацоўнікаў МУС. Паводле маіх звестак, плануецца скарачэнне ад 20 да 30%.

Смела можна скарачаць напалову штат МУС і прыбіраць абласныя кіраванні — нічога ад гэтага МУС не страціць. Уся нагрузка кладзецца на раённыя аддзелы, дзе працуюць аператыўна ўпаўнаважаныя, патрульна-паставая служба і іншыя. Але каго яны будуць звальняць у першую чаргу — я не ведаю. Вядома, кіраўнікі, каб застацца, будуць біцца да канца.

Міліцыянты ў Беларусі маюць нізкі рэйтынг даверу з боку грамадзянаў: яны то страляюць, то ездзяць п'янымі за стырном, то крадуць, то гандлююць наркотыкамі — складваецца ўражанне, што гэта, хутчэй, крымінальная структура, а не праваахоўная.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках