3 траўня 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старажытныя індзейцы былі выдатнымі матэматыкамі

12
Старажытныя індзейцы былі выдатнымі матэматыкамі
Фота: Bob Adams, Albuquerque, NM / Wikimedia

Свае веды яны ўжывалі для стварэння складаных архітэктурных комплексаў.

Даследнікі з Арызонскага ўніверсітэта высветлілі, што індзейцы Анасазі, якія жылі ў трынаццатым стагоддзі нашай эры, валодалі выдатнымі матэматычнымі здольнасцямі.

Свае веды яны ўжывалі для стварэння складаных архітэктурных комплексаў, аднак пры гэтым у іх адсутнічала пісьменнасць і сістэмы злічэння.

Як паведамляе Lenta.ru, свае высновы навукоўцы прэзентавалі ў артыкуле, апублікаваным у Journal of Archaeological Science: Reports.

Паселішчы анасазі, або старажытных пуэбла, з'яўляліся ўзорамі карэннай амерыканскай культуры, якая існавала на паўднёвым-захадзе сучаснай тэрыторыі ЗША. Анасазі ўзводзілі каменныя будынкі ўнікальнай архітэктуры, старанна планавалі размяшчэнне вуліц і кварталаў. Адным з паселішчаў, якія захаваліся да нашых дзён, з'яўляецца Пуэбла-Баніта ў Нацыянальным парку Чака-Каньён, які быў населены ў IX-XIII стагоддзях нашай эры.

Навукоўцы прааналізавалі размяшчэнне ключавых архітэктурных элементаў на месцы археалагічных раскопак Пуэбло-Баніта, дзе адбываліся рытуальныя цырымоніі, звязаныя з сонцастаяннем. Яны выявілі, што анасазі выкарыстоўвалі ў будаўніцтве геаметрычныя формы, уключаючы роўнабаковыя і прастакутныя трыкутнікі, квадраты, а таксама залатыя прастакутнікі, якія ўжываліся ў мастацтве старажытнымі егіпцянамі і грэкамі.

Са слоў даследнікаў, іх лёгка выкарыстоўваць, калі праводзіць матэматычныя разлікі, аднак анасазі не ўмелі гэтага рабіць праз адсутнасць сістэм злічэння і пісьменства. Тым не менш прапорцыі геаметрычных фігур былі амаль ідэальнымі, з хібнасцю ў адзін працэнт. Навукоўцы таксама выявілі, што адзінкай вымярэння даўжыні ў Анасазі быў адрэзак, роўны 30 сантыметраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках