26 красавiка 2024, Пятніца, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Футбол - найлепшыя лекі для жанчын з ціскам

1
Навукоўцы: Футбол - найлепшыя лекі для жанчын з ціскам

«Футбольны фітнэс» можа быць уключаны ў пералік афіцыйных тэрапій для барацьбы з ціскам ужо найбліжэйшым часам.

Гульня ў футбол гэтак жа эфектыўна паніжае артэрыяльны ціск у жанчын, якія пакутуюць ад гіпертаніі, як і лекі, заяўляюць медыкі ў артыкуле, апублікаваным у Scandinavian Journal of Medicine and Science in Sports (пераклад - ria.ru).

"Мы ўпершыню паказалі, што нетрэніраваныя жанчыны, якія пакутуюць ад высокага ціску, могуць прыкметна палепшыць свой стан, займаючыся футбольным фітнэсам, прычым станоўчыя эфекты будзе тычыцца не толькі ціску, але і тлушчавай праслойкі, шчыльнасці касцей і агульнага іх фізічнага стану. Гэтую форму футбола можна ўважаць за эфектыўныя і вельмі "шматфункцыянальныя" лекі", — распавядае Петэр Круструп з універсітэта Паўднёвай Даніі ў Адэнсе.

Апошнія гады навукоўцы ўсур'ёз зацікавіліся тым, якія тыпы спорту карысныя для здароўя чалавека, а якія – не прыносяць яму карысці. Нядаўна аўстралійскія медыкі правялі такое даследаванне для шасці тыпаў спорту сярод амаль сто тысяч паджылых брытанцаў і прыйшлі да высновы, што футбол, бег і цяжкая атлетыка былі самымі бескарыснымі захапленнямі, якія не падаўжалі жыццё і не паляпшалі стан здароўя значным чынам.

Круструп і ягоныя калегі пільнуюцца іншага пункту гледжання — праблема з футболам, як мяркуюць дацкія навукоўцы, палягае ў тым, што людзі няправільна ў яго гуляюць. Цягам апошніх некалькіх гадоў яны праводзілі экспэрымент сярод паджылых дацкіх жанчын, спрабуючы зразумець, як можна ператварыць гэтую гульню ў форму фітнэсу.

Набраўшы некалькі груп з трох ці пяці дзясяткаў жанчын, навукоўцы гулялі разам з імі ў футбол цягам адной або некалькіх гадзін некалькі раз на тыдзень, мяняючы нагрузку. Праз год ім удалося падабраць такі рэжым трэніровак і гульняў, які дазволіў жанчынам прыкметна знізіць ціск у іх крывяноснай сістэме на прыкладна такі ж узровень, які яны дасягалі пры дапамозе лекаў ад гіпертаніі.

У сярэднім, як распавядаюць медыкі, жанчынам, якія гулялі ў футбол, удалося знізіць ціск на 9 міліметраў ртутнага слупа, скінуць блізу трох кілаграмаў тлушчу, прыкметна зніжае ўзровень халестэрыну ў крыві і павышае масу костак на 70 грам. Акрамя таго, спорт дапамог ім знізіць вастрыню праяў дыябету другога тыпу і іншых праблем з метабалізмам цукру.

Як адзначае Круструп, "футбольны фітнэс" можа быць уключаны ў пералік афіцыйнай тэрапіі для барацьбы з ціскам у Даніі ўжо найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках