26 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы высокапастаўлены супрацоўнік МНС

18
Затрыманы высокапастаўлены супрацоўнік МНС

Супрацоўніка МЧС абвінавачваюць у вымагальніцтве хабару ад замежнага інвестара.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі пры атрыманні хабару 2000 даляраў ЗША затрымалі з довадамі злачынства начальніка Магілёўскай абласной управы дэпартамента нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства надзвычайных сітуацый Васіля Іваніцкага.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, выяўлена, што Іваніцкі за спрыяльнае развязанне пытання, якое ўваходзіць у ягоную кампетэнцыю (выдачу дакумента аб адпаведнасці аб'екта будаўніцтва дзейным нормам і правілам у галіне прамысловай бяспекі), вымагаў і атрымаў хабар ад прадстаўніка адной з замежных камерцыйных арганізацый, якая рэалізуе ў краіне буйны інвестыцыйны праект.

У дачыненні да Іваніцкага распачатая справа паводле ч.1 арт.430 КК (атрыманне хабару). Санкцыяй артыкула прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Да затрыманага ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках