27 красавiка 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Лукашэнка будзе прытрымлівацца «сацыялізму», пакуль жывы

46
Злотнікаў: Лукашэнка будзе прытрымлівацца «сацыялізму», пакуль жывы
ФОТА: PETER TURNLEY/CORBIS

У 2017 годзе Беларусь чакае працяг рэцэсіі, падзенне ўзроўню жыцця і «захаванне сацыялізму».

Падзенне ўзроўню жыцця і «захаванне сацыялізму»

«Аляксандр Лукашэнка сказаў год таму, што пакуль ён жывы, ён будзе прытрымлівацца ідэй сацыялізму, значыць, рэформаў не будзе», — сказаў БДГ эканаміст Леанід Злотнікаў.

Сярод прыкмет «захавання сацыялізму» ён назваў значную рэгуляцыю цэн, захаванне становішча сельскай гаспадаркі, коштаў на транспарт. «У сацыялізме няма беспрацоўя, таму барацьба з дармаедамі прадоўжыцца», — дадаў экспэрт.

Са слоў Злотнікава, не запланаваны ў бюджэце і даходы ад прыватызацыі. «У гэтай сітуацыі трэба будзе аддаваць пазыкі са сваіх сродкаў», — адзначыў ён.

«Тэндэнцыі, якія мы бачым, яны не могуць быць выпраўленыя пры той мадэлі, якую абрала кіраўніцтва: жорсткае кіраўніцтва імпартазамяшчэннем, росту падазронасці да бізнэсу і нізкага ўзроўню органаў кіравання», — сказаў на заканчэнне экспэрт.

8 вынікаў 2016 года

«2016 год стаў годам працягу рэцэсіі, назапашвання структурных дысбалансаў, пагаршэння сістэмных супярэчнасцяў і эрозіі асноўных прававых і эканамічных інстытутаў», — мяркуюць у Аналітычным цэнтры «Стратэгія» і Навукова-даследчым цэнтры Мізеса.

Аналітыкі мяркуюць, што «беларуская мадэль цэнтралізаванай планавай эканомікі, аўтарытарнага праўлення і дамінавання дзяржаўнай уласнасці паўтарае тыя ж тэарэтычныя і практычныя памылкі, якія прывялі да глыбокага крызісу Савецкі Саюз».

Паводле іх звестак, 2016 год стаў годам росту бюракратычнай, рэгулятарнай нагрузкі на эканоміку, пагаршэння якасці дзяржаўнага кіравання, паскарэння эрозіі інстытута прыватнай уласнасці, назапашвання даўгоў, неліквідаў, праблемных актываў і «змярцвенне» капіталу ў банкаўскім і рэальным сектарах эканомікі, а таксама ў сектары дзяржаўнага кіравання.

«Урад працягнуў будаваць дзяржаўную даўгавую піраміду, у тым ліку валютную, пагаршаючы рызыкі захрасання краіны ў доўгатэрміновай стагнацыі», — адзначылі аўтары гадавога дакладу.

Паводле іх звестак, 2016 год стаў таксама «страчаным годам для дыверсіфікацыі вытворчасці, экспарту і крыніц фінансавання: пры негатыўным уздзеянні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на эканоміку Беларусі залежнасць ад расейскага рынку збыту павялічылася».

2016 год стаў годам антысацыяльнай палітыкі і эрозіі даверу: «А. Лукашэнка не давярае сваёй вертыкалі, што павялічвае выдаткі на кантрольныя і сілавыя структуры. Савет Міністраў і Нацыянальны банк не працуюць у адной звязцы, што зніжае якасць дзяржаўнага кіравання», — заключылі экспэрты.

У дакладзе таксама назвалі найлепшы і найгоршы органы кіравання — Нацбанк і Савет Міністраў адпаведна. Падзеяй года стаў Усебеларускі народны сход, а скандалам адмова выплаціць "Газпраму" запазычанасць.

А загадкай мінулага года стала, як Савет Міністраў даў справаздачу аб выкананні плана аб стварэнні 50 тысяч працоўных месцаў, калі паводле звестак Белстата, за студзень — кастрычнік 2016 колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на працу амаль на 90 тысяч.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках