26 красавiка 2024, Пятніца, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна злавілі на пастановачных здымках з «рыбакамі»

27
Пуціна злавілі на пастановачных здымках з «рыбакамі»
ФОТА: ТАСС

Уважлівыя карыстальнікі інтэрнэту выявілі фэйкавыя фота прэзідэнта РФ на сайце Крамля.

Карыстальнікі інтэрнэту злавілі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на пастановачных здымках з «рыбакамі» у расейскім горадзе Вялікі Ноўгарад.

На Каляды расейскі кіраўнік наведаў набажэнства ў Свята-Юр’евым манастыры, пасля чаго сустрэўся з мясцовымі рыбакамі, з якімі пазнаёміўся падчас шпацыру па возеры Ільмень у 2016 годзе, гаворыцца на сайце Крамля.

Аднак карыстальнікі далі фотадоказы таго, што на здымках Пуціна, зробленых падчас грамадскіх мерапрыемстваў, з шараговымі расейскімі грамадзянамі прысутнічаюць адны і тыя асобы.

«Пуцін успрымае народ як спецслужбістаў. На фота – “народанасельніцтва” з ФСА (Федэральная служба аховы РФ. – Заўв.). Усё фальшывае. Усё», – напісаў расейскі журналіст Аляксандр Сотнік, які апублікаваў фатаграфіі ў Facebook.

Пуцін трэці раз заняў пасаду прэзідэнта Расеі ў траўні 2012 года. Тэрмін ягоных паўнамоцтваў заканчваецца ў 2018 годзе. Выбары новага прэзідэнта РФ павінны адбыцца ў сакавіку 2018 года.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках