26 красавiка 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы прагназуюць рост коштаў новых аўтамабіляў

4
Расейцы прагназуюць рост коштаў новых аўтамабіляў

У новым годзе расейцаў чакае чарговая хваля росту коштаў новых аўтамабіляў.

Экспэрты «Газета.RU» мяркуюць, што падаражэнне будзе абумоўлена жаданнем вытворцаў вярнуць страчаны прыбытак на фоне абяцанняў эканамічнага росту ў краіне, абавязковым абсталяваннем новых мадэляў сістэмай «ЭРА-ГЛОНАСС», а таксама абнаўленнем мадэльнага шэрагу.

Чакаецца, што зведзеныя на нішто продажы на расейскім аўтарынку будуць патроху аднаўляцца. Так мяркуе (ці, прынамсі, спрабуе пераканаць удзельнікаў галіны) кіраўнік Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў, прагназуючы, акрамя таго, павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці аўтамабіляў.

У сваю чаргу, віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч не раз казаў, што ўрад Расеі падтрымае попыт на аўтамабілі. Аднак аптымізм чыноўнікаў мала ўплывае на настроі ўдзельнікаў рынку — яны сыходзяцца ў меркаванні, што чарговага росту коштаў на аўтарынку, прычым ва ўсіх сэгментах, ніяк не пазбегнуць. Экспэрты выдання думаюць, што найбольш спрыяльны час для пакупкі аўтамабіля — гэта перыяд са студзеня да лютага. Дырэктар дэпартамента раздробных продажаў новых аўтамабіляў ГК «АўтаСпецЦэнтр» Аляксей Патапаў упэўнены, што з прыходам на рынак аўтамабіляў новага мадэльнага года кошты будуць падвышацца.

«З 1 студзеня 2017 года кошты на аўтамабілі змяніліся нязначна: у пачатку года распрадаюцца леташнія мадэлі, і прыкметнага падвышэння коштаў леташніх мадэляў быць не можа, — распавёў Патапаў журналістам. — Асноўны рост коштаў, які мы прагназуем, — 5-7% у залежнасці ад брэнда — чакаецца ў сакавіку — красавіку, калі прыедуць новыя аўтамабілі 2017 года. Стрымліваць кошты расейскага рынку далей немагчыма, бо колькасць прададзеных аўто зніжаецца, прыбытак дыстрыб'ютараў падае, рэнтабельнасць працы ў Расеі стаіць пад пытаннем. Таму новыя мадэлі 2017 года будуць прадавацца ўжо індэксаваным коштам. Найбольш спрыяльны час для пакупкі аўтамабіля ўжо надышоў — гэта студзень-люты. На складах назапасіўся вялікі выбар аўтамабіляў прэміяльнага сэгмента 2016 года выпуску. Што да масавага сэгменту, то пэўныя рэшткі, вядома, ёсць, але некаторых мадэля ўжо ў канцы снежня назіраўся дэфіцыт».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках