26 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карпін і Шустэр гатовыя ўзначаліць нацыянальную каманду Беларусі

1
Карпін і Шустэр гатовыя ўзначаліць нацыянальную каманду Беларусі
БЭРНД ШУСТЭР

Прадстаўнікі Валерыя Карпіна і Бэрнда Шустэра паведамілі АБФФ аб гатоўнасці сваіх кліентаў узначаліць нацыянальную каманду Беларусі.

Прадстаўнікі Валерыя Карпіна і Бэрнда Шустэра прапанавалі АБФФ сваіх кліентаў у якасці кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі, паведамляе «Трибуна».

Апошнім месцам працы 47-гадовага Карпіна было «Тарпеда» Армавір (сезон-2015/16). Да гэтага спецыяліст узначальваў «Мальёрку» (2014/15), а таксама маскоўскі «Спартак» (2009/12, 2012/14).

Апошнім месцам працы 57-гадовага Шустэра была «Малага» (2013/14), раней спецыяліст узначальваў «Бешыкташ» (2010/11) і мадрыдскі «Рэал» (2007/08).

Са слоў першага намесніка старшыні АБФФ Сяргея Сафар'яна, пытанне прызначэння новага галоўнага трэнера курыруе асабіста старшыня федэрацыі Сяргей Румас. Таксама Сафар'ян адзначаў, што ў федэрацыю паступаюць званкі наконт галоўнага трэнера каманды з Расеі, Украіны, далёкага замежжа.

Таксама паведамляецца, што ў спіс кандыдатаў на пасаду настаўніка каманды Беларусі ўваходзіць Леанід Кучук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках