4 траўня 2024, Субота, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Вянгерскі: Я давёў, што і адзін у полі ваяр

2
Аляксандр Вянгерскі: Я давёў, што і адзін у полі ваяр

Герой нацыянальнага сцяга з Вілейкі ганарыцца сваім учынкам на матчы «БАТЭ-Арсенал».

Вілейчук Аляксандр Вянгерскі распавёў, як адчувае сябе пасля адміністрацыйнага арышту і як рэагуе на крытыку.

«Я давёў, што і адзін у полі ваяр. Я зрабіў, што і хацеў, выказаў сваё меркаванне», - заявіў Аляксандр Вянгерскі «Белсату».

Актывіст кажа, што не шкадуе пра свой учынак падчас футбольнага матчу «БАТЭ-Арсенал».

Нагадаем, 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ-Арсенал Аляксандр Вянгерскі выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.

29 верасня суд Барысаўскага раёна прысудзіў Вянгерскага да 10 дзён адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».

У турме Вянгерскі абвясціў галадоўку на знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

Адразу пасля адбыцця арышту Аляксандра Вянгерскага з Вілейкі судзілі зноў - гэтым разам за ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася ў Менску 8 верасня. Сёння суд Вілейскага раёна разгледзеў адміністрацыйную справу за парушэнне арт 23.24 КоАП і вынес пастанову аб прыцягненні хлопца да адказнасці штрафу сумай 20 базавых адзіак (460 рублёў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках