26 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскія актывісты «патролілі» мясцовых дарожнікаў

3
Аршанскія актывісты «патролілі» мясцовых дарожнікаў

Актывісты крэатыўна дамагаюцца рамонту дарогі на вуліцы Гомельскай.

Каб прымусіць мясцовую ўладу адрамантаваць дарогу аднаго калектыўнага звароту мала, і актывісты на чале з Аленай Кучынскай зноў выйшлі на Гомельскую, паведамляе orsha.eu.

Падставай для акцыі стаў адказ з выканкаму на дасланую актывістамі скаргу. У звароце да ўладаў актывісты прасілі адрамантаваць ходнік і дарогу на вуліцы Гомельскай. Чыноўнікі праверылі вуліцу і адказалі, што ходнікі для пешаходаў на вуліцы будуць зробленыя, але рамонт дарогі і стварэнне ліўневай каналізацыі немэтазгоднае.

На думку ініцыятара звароту Алены Кучынскай, чыноўнікі маглі наведаць Гомельскую ў сухое надвор'е і таму не ўбачыць лужын, не зразумець праблемы. Каб прыцягнуць увагу да праблемы, актывісты і зрабілі фотасесію, а таксама наведалі адказных чыноўнікаў выканкама.

На сустрэчы з Аленай Кучынскай 9 кастрычніка чыноўнікі паабяцалі яшчэ раз праверыць сітуацыя і зноўку разгледзець пытанне аб рамонце Гомельскай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках