26 красавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна абавязкова стане чальцом NATO

3
Парашэнка: Украіна абавязкова стане чальцом NATO
ПЁТР ПАРАШЭНКА

Сярод навучэнцаў Кіеўскага ваеннага ліцэя, магчыма, ёсць будучы генеральны сакратар NATO.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Украіна абавязкова стане чальцом Паўночнаатлантычнага альянсу.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў падчас цырымоніі прынясення прысягі ліцэістамі Кіеўскага ваеннага ліцэя імя Івана Багуна на Сафійскім пляцы ў сталіцы, паведамляе карэспандэнт "Гордон".

"Няма сумненняў, сярод гэтых заўчасна памужнелых падлеткаў ёсць будучыя афіцэры і генералы, паслы і міністры", – сказаў Парашэнка, звяртаючыся да ліцэістаў.

Паводле ягоных словаў, сярод навучэнцаў ліцэя імя Багуна ёсць, "магчыма, будучы прэзідэнт і, магчыма, нават генеральны сакратар NATO".

"Таму што Украіна абавязкова стане сябрам Альянсу", – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама павіншаваў украінцаў з Днём абаронцы Айчыны.

Украіна актывізавала супрацоўніцтва з NATO ў 2014 годзе на фоне анэксіі Крыма Расеяй і ўзброенага канфлікту на Данбасе. У канцы 2014 года Вярхоўная Рада прыняла закон, які прадугледжвае адмову Украіны ад палітыкі "пазаблокавасці". У чэрвені 2017 года парламент падтрымаў закон, які замацоўвае намер Украіны ўступіць у NATO.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках