26 красавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль стварае інкубатар добрых навін перад выбарамі прэзідэнта РФ

8
Крэмль стварае інкубатар добрых навін перад выбарамі прэзідэнта РФ

У Крамлі распрацавалі прапагандысцкі план пад лозунгам «Жыццё наладжваецца».

У Крамлі распрацавалі план паляпшэння сацыяльнага самаадчування грамадзян перад выбарамі прэзідэнта Расеі ў сакавіку 2018 года, паведамляе gordonua.com са спасылкай на BBC.

У артыкуле «Добрая машына прапаганды: Крэмль стварае інкубатар добрых навінаў» прыводзяцца звесткі крыніц у адміністрацыі прэзідэнта Расеі, якія не ўпаўнаважаныя даваць афіцыйныя каментары для СМІ ў гэтым пытанні.

У Крамлі распрацавалі план прапагандысцкай кампаніі пад умоўным лозунгам «Жыццё наладжваецца» за пяць месяцаў да выбараў кіраўніка дзяржавы, у якіх, як мяркуецца, возьме ўдзел прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

У адміністрацыі расейскага прэзідэнта мяркуюць, што выбары не павінны праходзіць у «дэпрэсіўнай абстаноўцы» ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Са слоў крыніц агенцтва, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Кірыенка ўжо папрасіў федэральныя органы ўлады падаць у АП інфармацыю, якую можна выкарыстоўваць у якасці дэманстрацыі паляпшэння жыцця ў Расеі.

Акрамя міністэрстваў і іншых органаў улады, адпаведную просьбу АП накіравала ў розныя кампаніі прамысловай, транспартнай і энэргетычнай галін. Са слоў крыніц, гаворка ідзе пра дзясяткі прадпрыемстваў. Атрымаўшы ад іх інфармацыю аб пазітыўных выніках праектаў, якія падтрымлівала дзяржава, Крэмль збіраецца прасоўваць такога кшталту навіны праз лаяльныя і дзяржаўныя СМІ.

Выбары прэзідэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка 2018 года. Пуцін пакуль афіцыйна не абвяшчаў пра намер балатавацца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках