7 траўня 2024, aўторак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабода дорага каштуе

7
Свабода дорага каштуе

Замест паляпшэння бізнэс-клімату ўлада прапануе раскашэліцца.

Шуму на мінулым тыдні нарабіў праект дэкрэту «Аб гарантыйным дэпазіце», згодна з якім у Беларусі можа быць уведзены асаблівы парадак разбору ў асобных эканамічных злачынствах і адміністрацыйных парушэннях.

У выпадку парушэння якога-небудзь эканамічнага артыкулу ў дачыненні да бізнэсоўца, абароненага гарантыйным дэпазітам, крымінальную справу ці адміністрацыйны працэс альбо не будуць адкрываць наогул, альбо працэдура будзе больш мяккай, якая выключае затрыманне і ўтрыманне пад вартай. Такі дэпазіт будзе выкарыстоўвацца для аплаты прычыненай парушэннем шкоды. Каб атрымаць «страхоўку ад турмы», бізнэсоўцу трэба будзе загадзя пакласці не менш BYN50 тысяч на рахунак у «Беларусбанк», піша belgazeta.by.

«У Беларусі вельмі складаная сістэма рэгулявання бізнэсу, у тым ліку падаткаабкладання: любы бізнэс мае рызыку ўчыніць парушэнне і быць прыцягнутым да адказнасці, - растлумачыў парталу адзін з экспэртаў, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дэкрэту. - У выніку ў нас самы высокі паказчык колькасці зняволеных, якія адбываюць пакаранне за эканамічныя злачынствы, - 22% ад агульнай колькасці, або 8 тысяч чалавек. Ва ўсёй Расеі, дзе насельніцтва ў 15 разоў большае, - 7 тысяч».

Менавіта таму, на думку экспэрта, патрэбныя гарантыйныя дэпазіты - як дадатковая абарона прадпрымальнікаў ад сілавікоў.

Чарговае заканадаўчае новаўвядзенне выклікала неадназначную рэакцыю ў бізнэс-колах. У каментары інтэрнэт-выданню «Салiдарнасць» сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў раскрытыкаваў ідэю чыноўнікаў. «Ведаеце, трэба, напэўна, вызначыцца: ці то мы развіваем прадпрымальніцтва, ці то збіраемся людзей у турму саджаць! Калі жадаем развіваць, то давайце рабіць так, каб 99% бізнэсоўцаў пра гэта ўвогуле не думалі, а паспяхова выконвалі дзейнае заканадаўства. У гэтым кірунку нічога не зроблена, а мы ўжо думаем, як бізнэс з турмы выцягваць», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках