26 красавiка 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка пра беларусаў: На жаль, яны глядзяць на Захад

123
Расейка пра беларусаў: На жаль, яны глядзяць на Захад

Якія водгукі пакідаюць пра нашую краіну жыхары Расеі.

Што казалі і пісалі апошнім часам расейцы, якія жылі ў Беларусі. Многае напэўна выкліча ў вас усмешку, піша «Салiдарнасць».

«Расейскі курс ім да лямпачкі»

Святлана, якая шукае з сям'ёй кватэру ў Берасці, выказала на сайце «Не сядзіцца. Клуб ахвотных пераехаць» здзіўленне:

- Пра тое, як беларусы ставяцца да даляра, хочацца сказаць адной фразай: «асисяси любовь». Расейскі рубель, нават улічваючы ўсю яго сілу і моц, там наогул нікому не цікавы, хіба толькі абменным пунктам.

Я мяркую, што ўсе жыхары РБ добрыя матэматыкі. Вы б бачылі, з якой хуткасцю яны робяць арыфметычныя дзеянні з лікам 1,96, пераводзячы ў даляры свае рублі паводле існага курсу! Я была проста ў шоку! Расейскі курс ім да лямпачкі.

«На жаль, беларусы глядзяць на Захад»

А вось што напісала расейка Маргарыта:

- На жаль, беларусы глядзяць на Захад, але калі б яны ведалі ў якой «ср-цы» сядзіць захад... Калі нешта дрэнна ў Еўропе - маўчаць (накшталт нічога страшнага, усё адно будзе добра), а калі штосьці ў Расеі ці Беларусі (краінах СНД) не так, о так.... Хоць бы Лукашэнка яшчэ пратрымаўся.

«Ужо калі свайго Лукашэнку не любяць, то прыезджых тым больш»

На форуме, дзе расейцы абмяркоўваюць пытанне, ці варта пераязджаць у Беларусь на ПМЖ, карыстальніца Ірына напісала:

- З глузду з’ехалі, ці што, пераязджаць цяпер у Беларусь? Мы з'ехалі адтуль год таму і радня цяпер перабіраецца. Там толькі адпачываць добра, а жыць расейцам - не раю...

Цяпер асабліва ненавідзяць расейцаў, ужо калі свайго Лукашэнку не любяць. Гэта, вядома, не ўсе такія, ёсць трохі яшчэ гасцінных і незайздросных людзей.

Самы найлепшы варыянт кватэру браць - Менск, хоць больш-менш жывы горад, ёсць куды схадзіць. Шмат, вядома, «саўка», часам нешта немагчыма знайсці, хоць і сталіца, але ў іншым месцы, напэўна яшчэ горш.

«У нас у Чыце смярдзіць на ўвесь раён»

Зусім іншыя ўражанне засталіся ў карыстальніцы пад нікам Яшка:

- Я наадварот у шоку ад людзей. Сёння праехалі прыпынак, кіроўца кажа, маўляў, сядзіце, зараз сустрэчнай маршрутцы міргну, перасадзім вас, давязе куды вам трэба бясплатна. Так і зрабіў. Кажа: давязі дзяўчат, не мясцовыя, праехалі крыху далей. Той такі: ды без праблем, адзін прыпынак назад - і мы на месцы. Пра магілёўскіх пісала ўжо, як нас па Воршы вазілі, адхіліўшыся ад маршруту. Жанчыны, дык, заўважыла, крыху менш ветлівыя, а мужчыны - простыя і ўважлівыя.

Нечаканы водгук атрымаўся ў Яшкі пра беларускія гарады. З Берасця яна паведаміла:

- Не смярдзіць зусім. І ў Віцебску не пахне таксама - за плотам нават рэстарацыя з летняй верандай. У нас у Чыце смярдзіць на ўвесь раён.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках