26 красавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Пад Менскам фура з'ехала ў катлаван і загарэлася

2
Відэафакт: Пад Менскам фура з'ехала ў катлаван і загарэлася

Рабочыя паспелі адскочыць, а кіроўцу ўдалося выратаваць.

Сёння днём у раёне трасы М1 (Берасце - Менск - мяжа Расеі) недалёка ад населеных пунктаў Сокал і Волма ў ДТЗ трапіла фура. Як распавёў сведка, грузавік з'ехаў з дарогі, прабіў агароджу і абрынуўся ў катлаван.

Відэа Onliner.by даслаў чытач Алег.

- Двое рабочых на будоўлі паспелі адскочыць, калі фура звалілася ў катлаван. Яны ж дапамаглі кіроўцу выбрацца, разбіўшы для гэтага лабавое шкло. Кіроўца ў парадку, толькі лоб разбіў. І вось ён забраў з кабіны сумку з рэчамі, прайшло хвіліны паўтары, і фура загарэлася. Кажуць, у ёй лак быў, у Расею везлі. Выцек, напэўна, - распавёў чытач.

Сапраўды, чорны дым з таго боку бачылі нават у Менску.

- Пажарныя прыехалі, толькі тушыць амаль няма чаго: фура згарэла, - дадаў чытач.

Фура ехала ў напрамку Масквы.

- Усё адбылося на ўчастку дарогі, дзе вядуцца рамонтныя работы. Кіроўцу фуры на выгляд гадоў 40. Машына прабіла агароджу і з'ехала ў катлаван. Усё адбылося дзесьці а 15:30, - распавёў сведка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках