26 красавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Нью-Ёркам за $125 мільёнаў прадаецца прыватны востраў з участкам акіяна

11
Пад Нью-Ёркам за $125 мільёнаў прадаецца прыватны востраў з участкам акіяна
ФОТА: ONLINER.BY.

Асабняк на 11 спальняў на востраве быў пабудаваны ў 1911 годзе для банкіра.

Унікальная прапанова з'явілася на сайце агенцтва нерухомасці Sotheby's International Realty, піша onliner.by. Шчаслівым уладальнікам лішніх $125 мільёнаў прапануюць ад іх пазбавіцца ў абмен на ўласны востраў у гадзіне язды ад Нью-Ёрка. У камплекце з кавалкам сушы ідуць некалькі гістарычных асабнякоў, парк, басейн, прычал для яхт, пляцоўка для гелікоптэра, фрагмент акіяна і ўчастак шэльфа.

ФОТА: ONLINER.BY.

Востраў размешчаны ля ўзбярэжжа Лонг-Айленда, самага элітнага прыгарада Нью-Ёрка. Цэнтральны асабняк на 11 спальняў быў пабудаваны ў 1911 годзе для банкіра Джуніуса Спенсера Моргана. Акрамя гэтага, у будынку маецца свая карцінная галерэя, гасцёўня і невялікая сталовая на сотню гасцей.

ФОТА: ONLINER.BY.

Галоўны палац акружаны уласным ангельскім паркам, двума басейнамі і пляцоўкамі для гелікоптэраў. Па суседству маецца і пясчаны пляж з прычалам для яхты.

ФОТА: ONLINER.BY.

Акрамя гэтага, на востраве пабудаваныя яшчэ шэсць больш сціплых асабнякоў, адзін з якіх здымала Жаклін Кэнэдзі, жонка прэзідэнта ЗША Джона Ф. Кэнэдзі, неўзабаве пасля забойства мужа.

ФОТА: ONLINER.BY.

Рыэлтары сцвярджаюць, што, нягледзячы на высокую цану, прапанова не мае сабе роўных. У камплекце з востравам ідзе ўчастак акіяна плошчай 100 тысяч квадратных метраў і 40 тысяч квадратных метраў шэльфа.

ФОТА: ONLINER.BY.
ФОТА: ONLINER.BY.
ФОТА: ONLINER.BY.
ФОТА: ONLINER.BY.
ФОТА: ONLINER.BY.
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках