26 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы блогер апублікаваў моцныя кадры з Марша абураных беларусаў 2.0

14
Вядомы блогер апублікаваў моцныя кадры з Марша абураных беларусаў 2.0

Што ўбачыў 21 кастрычніка ў цэнтры Менска выкрывальнік савецкай напаўпраўды Максім Міровіч.

Учора ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць Лукашэнкі, названая Маршам абураных беларусаў 2.0.

Актывісты заклікалі ўлады пачаць развязваць праблемы ў эканоміцы і нарэшце скасаваць так званы «Дэкрэт аб дармаедах», які цяпер прыпынены, але цалкам не скасаваны.

Другая вельмі важная тэма, якую наважылі падняць на акцыі - гэта самавольства ў беларускім войску праз дзедаўшчыну. Не так даўно ў вайсковай частцы ў Печах пад Барысавам адбылося забойства жаўнера, якое ўлады доўгі час спрабавалі спісаць на «самагубства», і пачалі сур'ёзнае расследаванне толькі пасля таго, калі пачала падымацца хваля пратэсту ў блогах і СМІ.

Нягледзячы на дрэннае надвор'е, на «Марш абураных беларусаў 2.0» выйшлі некалькі сотняў чалавек.

Вось якім яго ўбачыў вядомы блогер, выкрывальнік савецкай паўпраўды Максім Міровіч:

02. Акцыя пачалася прыблізна а 14 гадзіне, я пад'ехаў крыху пазней. Народ збіраўся не на ганку Палаца рэспублікі, як звычайна, а трохi далей, бліжэй да знака «нулявы кіламетр» на праспекце.

03. Актывісты з плакатамі, якія заклікаюць вызваліць палітычных зняволеных.

04. Пратэстоўцы нясуць расцяжку «Лукашэску, ты вырадак, годзе рабаваць наш народ». Такое напісанне прозвішча - мабыць, намёк на румынскага дыктатара Чаушэску. Яшчэ было некалькі плакатаў з пытаннем «Дзе нашы 500 баксаў» - з намёкам на тое, што Лукашэнка даўно абяцаў сярэдні заробак у Беларусі ў эквіваленце $500, але гэтага як не было, так і няма. Наогул «папіццот» - гэта такі асобны беларускі мем.

05. Вядомы блогер Раман Пратасевіч, вядзе фота-стрым у твітэры. Рома адседзеў 15 дзён пасля пратэстаў у сакавіку.

06. Хлопец з бел-чырвона-белым сцягам прыехаў у Менск з Лунінца - «Хіба нашы маці нараджалі дзяцей дзеля таго, каб з іх здзекаваліся ў войску? Калі б у апазіцыі не паднялі тэму з забойствам, усё замялі б, як заўсёды. А калі яшчэ раз такое здарыцца - мы паўкраіны на вуліцу выведзем!»

07. Калона ідзе праспектам у бок плошчы Незалежнасці, скандуе «Жыве Беларусь» і «Лукашэнка, ты вырадак, годзе рабаваць наш народ».

08. «Не дэкрэту нумар тры - Лукашэнка, сыходзь!»

09. Хлопец з партрэтам палітвязня - «Я прыйшоў, каб выказаць падтрымку гэтым людзям. Я спадзяюся, што калі і мяне раптам пасадзяць - мяне таксама падтрымаюць».

10. Усё, што адбывалася здымаюць на камеры «ціхары» ў цывільным, перагаворваючыся адзін з адным па рацыі.

11. «Аператыўная здымка» з ганка гатэля «Мінск». У левым вуху супрацоўніка можна ўбачыць слухаўка з вітым провадам, сапраўды як у агента Сміта ў фільме «Матрыца»)

13. Фінал маршу - плошча Незалежнасці. Жартуем з Ромам Пратасевічам аб тым, што добры у дамы парасон для расейскіх СМІ, акурат патрэбныя колеры - можна расказаць пра «Правы сектар» і «бандэраўцаў».

14. На плошчы тым часам улады ўключылі з рэпрадуктараў нейкую бравурную музыку а-ля Леў Лешчанка, з бессэнсоўна-«патрыятычнымі» словамі накшталт «МЕНСК - ГЭТА НАША СВАБОДА, МЕНСК - ГЭТА НАША ПЕРАМОГА». Усё для таго, каб заглушыць выступы актывістаў.

15. Журналісты бяруць інтэрв'ю ў дзяўчыны з плакатам «Беларускае войска - серыйны забойца».

16. Ніна Багінская, сталая ўдзельніца пратэстных акцый:

17. На маршы быў і хлопец з сімволікай расейскага апазіцыянера Мальцава на цішотцы.

18. Хлопцы з бел-чырвона-белым сцягам.

19. Мікалай Статкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень, дае інтэрв'ю: «Мы прымусім гэтую злачынную і хамскую ўладу сысці! Мы будзем прадаўжаць наш пратэст! Галоўная акцыя пройдзе 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа, у дзень 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі».

20. Пільныя «ціхары» таксама запісваюць усіх інтэрв'юераў:

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках