26 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адданы заўзятар «уваскрэс», пачуўшы гімн улюбёнага клуба

1
Адданы заўзятар «уваскрэс», пачуўшы гімн улюбёнага клуба

59-гадовы жыхар Плімута выйшаў з комы, калі ў плэеры зайграла песня каманды «Плімут Аргайл».

Тоні Кэмп перанёс інсульт падчас аперацыі ліквідацыі анеўрызмы судзін галаўнога мозгу. Медыкам удалося захаваць жыццё пацыента, аднак ён трапіў у кому на 18-й гадзіне, піша hyser.com.ua.

Жонцы Тоні лекары сказалі, што, калі цягам 48 гадзін яе муж не прыйдзе ў прытомнасць, яны адключаць апарат, які падтрымлівае ягонае жыццё. Ягоныя дзеці і жонка спрабавалі вярнуць яго ў пачуцці - сціскалі руку і размаўлялі, аднак нічога не дапамагала.

Са слоў жанчыны, у той момант, калі яна канчаткова зразумела, што больш не ўбачыць свайго мужа, яна наважыла ўключыць на плэеры гімн яго ўлюбёнага «Плімут Аргайл». Пачуўшы музыку ўлюбёнага футбольнага клуба, Тоні расплюшчыў вочы.

Тоні Кэмп з'яўляецца адданым прыхільнікам плімуцкай каманды цягам многіх гадоў і не прапускаў па магчымасці ніводнага матчу. Аднак ягоны стан значна пагоршыўся, калі лекары дыягнаставалі ў яго анеўрызму, якую з цягам часу і наважыліся ліквідаваць у клініцы Брысталя.

Тоні заўзее за футбольную каманду з Плімута многія гады і па магчымасці не прапускае ніводную гульню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках