10 траўня 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрам Тбілісі стаў экс-футбаліст «Мілана»

2
Мэрам Тбілісі стаў экс-футбаліст «Мілана»

Партыя «Грузінская мара» перамагла на мясцовых выбарах у краіне.

Кандыдат кіроўнай партыі «Грузінская мара» Каха Каладзэ, які перамог на выбарах мэра Тбілісі, прыступіць да выканання сваіх абавязкаў на пасадзе кіраўніка горада не пазней за 12 лістапада.

Пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў, Каладзэ набірае 51,06% галасоў. За кандыдата кіроўнай партыі прагаласавалі больш як 203 тысячы чалавек. Усяго ў сталіцы зарэгістравана 943 тысячы 423 выбаршчыкаў, аднак у выбарах узялі ўдзел толькі 43,4% - блізу 410 тысяч чалавек, паведамляюць «Новости Грузии».

Згодна з 35-м артыкулам Выбарчага кодэкса Грузіі, мэр павінен прыступіць да выканання сваіх абавязкаў на 11-ы дзень, пасля публікацыі акруговай выбарчай камісіяй выніковага пратаколу.

Разам з тым, ЦВК Грузіі можа спатрэбіцца дадатковы час на ўрэгуляванне якіх-небудзь спрэчных пытанняў, звязаных з выбарамі. У такім выпадку, у адпаведнасці з усталяванымі законам тэрмінамі, выніковы пратакол будзе апублікаваны не пазней за 1 лістапада.

Такім чынам, паўнамоцтвы дзейнага мэра Давіда Нарманіі будуць спыненыя 12 лістапада. У гэты ж дзень Нарманію на пасадзе мэра зменіць Каладзэ.

21 кастрычніка ў Грузіі прайшлі выбары 64-х мэраў гарадоў і раёнаў, а таксама дэпутатаў у 64 сакрэбула - муніцыпальныя заканадаўчыя органы.

Партыя «Грузінская мара» атрымала перамогу на мясцовых выбарах. Як паведамляе «Радыё Свабода», паводле папярэдніх звестак Цэнтральнай выбарчай Камісіі (ЦВК) Грузіі, падчас муніцыпальных выбараў, якія адбыліся ў мінулую суботу, кіроўная партыя мільярдэра Бідзіна Іванішвілі «Грузінская мара» атрымала пераканаўчую перамогу як у сталіцы, так і агулам у краіне.

Апазіцыя, у тым ліку «Адзіны нацыянальны рух» Міхаіла Саакашвілі, не змагла скласці «партыі ўлады» сур'ёзную канкурэнцыю.

Ва ўсіх мажарытарныя акругах у Тбілісі перамаглі кандыдаты ад кіроўнай партыі. Паводле партыйных спісаў «Грузінская мара» набірае больш 53 адсоткаў галасоў, тады як яе галоўны канкурэнт - «Адзіны нацыянальны рух» Міхаіла Саакашвілі - блізу 18 адсоткаў.

Прыкладна такія ж суадносіны і агулам у краіне. У чатырох з пяці «самакіравальных гарадоў», дзе праводзіліся выбары мэра, кандыдат партыі ўлады перамог у першым жа туры, і толькі ў Кутаісі адбудзецца другі тур. Такім чынам, апазіцыйная партыя Міхаіла Саакашвілі пацярпела ў Грузіі паразу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках