26 красавiка 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя прэм'ера Сіндзо Абэ перамагла на выбарах у Японіі

Партыя прэм'ера Сіндзо Абэ перамагла на выбарах у Японіі
СІНДЗО АБЭ
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

У Японіі кіроўная кааліцыя атрымала канстытуцыйную большасць на выбарах.

Кіроўная кааліцыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) і партыі Камэйта забяспечыла канстытуцыйную большасць на выбарах у ніжнюю палату парламента, якія закончыліся ў нядзелю.

Вынікі падлікаў бюлетэняў у жывым эфіры транслююць усе японскія тэлеканалы, піша trend.az.

Паводле стану на 01.20 панядзелка мясцовага часу, як паведамляе тэлеканал "Асахі-ТВ", Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымлівае 281 месца з 465. Яе традыцыйны партнёр з кааліцыі - партыя Камэйта - атрымлівае 29 месцаў.

Для ўнясення змяненняў у канстытуцыю краіны патрэбная пастанова парламента, прынятая двума трацінамі дэпутатаў абедзвюх палат, пасля чаго пытанне выносіцца на рэферэндум. Дзве траціны месцаў у ніжняй палаце парламента таксама дастаткова для правядзення любога законапраекта кааліцыі за кошт паўторнага галасавання ў ніжняй палаце нават у тым выпадку, калі ён будзе адхілены ў верхняй палаце.

Створаная ў канцы верасня губернатарам Токіё Юрыка Каікэ Партыя Надзеі атрымлівае 49 месцаў, а Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя - 51.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках