7 траўня 2024, aўторак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэта Сабалеўская: Спадзяюся ўбачыць сяброў на Плошчы 21 кастрычніка

3
Грэта Сабалеўская: Спадзяюся ўбачыць сяброў на Плошчы 21 кастрычніка

22-гадовая гераіня нацыянальнага сцяга абавязкова пойдзе на Марш абураных беларусаў 2.0.

Пра свае матывы выйсці на Плошчу прэс-службе БНК распавяла грамадская актывістка, журналістка і перакладчыца Грэта Сабалеўская. Яна брала ўдзел у акцыі пратэсту 8 верасня і збіраецца пайсці на Марш абураных беларусаў 21 кастрычніка.

- Ты доўга жыла ў іншых краінах, можаш параўноўваць. Што скажаш пра сённяшнюю Беларусь?

- У нас ёсць праблемы - вялікія такія праблемы, якія будуць вісець тым самым мячом з міфалогіі над галоўнымі дармаедамі краіны. Беспрацоўе, немагчымасць знайсці працу адпаведна спецыяльнасці, абясцэньванне працы як такой і ўціск тых, хто спрабуе стварыць свой бізнэс - толькі частка праблем, якія стварае як гучны дэкрэт, так і нашая антынародная дзяржаўная машына.

Заробкі пакідаюць жадаць лепшага, няма нават славутага «па пяцьсот». Мае ж аднагодкі і равеснікі, якія скончылі універсітэт, шукаюць працу, далёкую ад атрыманых спецыяльнасцяў, што нядзіўна. Больш прыбытковым будзе ўладкавацца афіцыянткай, чым настаўніцай у школе.

У мяне шмат знаёмых, якія атрымалі ў гэтым годзе дыпломы педагогаў, многія з іх - прыезджыя з іншых гарадоў, абласцей. Увесь гэты год яны сутаргава шукалі больш-менш прыбытковыя месцы, куды б іх узялі замест прызначаных для размеркавання школ. Ніхто ж не хоча працаваць, скажам, у Хойніках за 200 рублёў, праўда? Вось і яны не хочуць. Шкада, што такая прафесія ў нашай дзяржаве абясцэненая дашчэнту.

Нават тыя людзі, якія далёкія ад апазіцыі, незадаволеныя сітуацыяй. Вінавацяць тых, каго варта, паверце. Агульны ўзровень пратэстнага настрою высокі, і гэта радуе.

- У чым гэта праяўляецца?

Акрамя стрыт-артаў пра акцыю? Гнеўныя «Пайду на Плошчу!» ў гутарках са знаёмымі і сябрамі, у каментарах. Спадзяюся, гэта незадаволенасць выйдзе за межы кухонных гутарак.

- А з нагоды «абноўленага» дэкрэта што кажуць?

- Безумоўна, нічога добрага! А як яшчэ ставіцца да гэтых «сіньёрпамідораўскіх» пабораў? Дваім знаёмым хлопцам у пачатку года прыйшоў ліст з падатковай. Тады яны заплацілі, хоць і паабураліся на гэты конт. Абодва - з вышэйшай адукацыяй, інтэлігентныя людзі, толькі знайсці сваё месца тут не могуць. Вельмі спадзяюся, што ўбачу іх на Плошчы гэтым разам.

- На Плошчы 21 кастрычніка?

- Так. Я не толькі падтрымліваю Марш абураных беларусаў 2.0, але і абавязкова пайду туды. Відавочна, некаторыя чыноўнікі і прадстаўнікі дзяржаўнага апарату забыліся, што праца - гэта права, а не абавязак, і кожная сумленная праца павінна шанавацца. Пара ім пра гэта нагадаць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках