26 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс-кансультант з сусветным імем стаў суўладальнікам беларускага стратапа

2
Бізнэс-кансультант з сусветным імем стаў суўладальнікам беларускага стратапа

Дзякуючы праграмістам з Беларусі Іцхак Адзізэс адкрыў для сябе свет крыптавалют.

Бізнэс-кансультант з сусветным імем Іцхак Адзізэса стаў сузаснавальнікам і ўвайшоў у раду дырэктараў беларускага фінтэх-стартапа CopPay. Пра гэта ён паведаміў у сваёй калонцы для выдання The Huffington Post (пераклад - myfin.by).

Як піша Адзізэс, каманда стартапа звярнулася да яго на мінулым тыдні з просьбай прыехаць па параду, як стывараць далей стратэгію свайго развіцця.

«А чым вы займаецеся?» - «Крыптавалютамі, у тым ліку біткоінам», - апісвае бізнэс-кансультант іх размову.

Ён адразу папярэдзіў беларусаў, што нічога ў гэтым не разумее, але калі хлопцы вераць, што неазнаёмлены чалавек можа прынесці карысць, задаючы разумныя пытанні, якія дасведчаны задаць не адважыцца, то згодны паспрабаваць.

«Я таксама папярэдзіў, што ім трэба будзе навучыць мяне за свой кошт. І атрымаў згоду», - тлумачыць Адзізэс.

Два дні ён, як апавядае, навучаўся. А скончыў тым, што купіў трохі крыптавалюты і пагадзіўся стаць чальцом рады дырэктараў і кансультантам кампаніі ў абмен на дзель.

«Дзякуючы CopPay я адкрыў для сябе свет крыптавалют. І цяпер гатовы дапамагчы ператварыць яго ў адное з самых эфектыўных прадпрыемстваў у свеце», - кажа Адзізэс.

Дарэчы, CopPay - гэта новая назва ўжо вядомага праекта ConPay, прыдуманага ў лабараторыі Consensus Lab пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сержановіча.

Нагадаем, каманда беларускага стартапа распрацавала віртуальны тэрмінал, які дазваляе крамам прымаць аплату ў крыптавалютах, і спадзяецца ўкараніць яго ва ўсім свеце.

Нядаўна кампанія правяла папярэдняе, так званае pre-ICO, сабраўшы паўмільёна даляраў на паляпшэнне тэхналогіі. Цяпер на чарзе ICO.

Дарэчы, яго старт перанеслі з 1 на 16 кастрычніка. Акрамя таго, павялічаная і сума, якую плануе такім чынам прыцягнуць каманда стартапа. Раней яна складала 9,5 млн даляраў, а цяпер роўная 18,5 млн.

«Нашы кансультанты дапамаглі палепшыць бізнэс-мадэль, і стала зразумела, што нам трэба больш сродкаў для поўнага і хуткага развіцця, чым планавалася раней», - распавяла CEO CopPay Іна Самовіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках