26 красавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «ДДТ» адкрыў тур па Беларусі

2
Гурт «ДДТ» адкрыў тур па Беларусі
ФОТА: TUT.BY

Юрый Шаўчук пачаў гастрольны тур па Беларусі з праграмай «Гісторыя гуку».

Дзве з паловай гадзіны выдатнай музыкі - такі падарунак увечары 10 лістапада зрабілі сваім прыхільнікам у Віцебску Юрый Шаўчук і легендарны гурт «ДДТ». З выступу ў паўночным горадзе калектыў пачаў свой гастрольны тур па Беларусі з праграмай «Гісторыя гуку».

«Гісторыя гуку» - гэта анталогія «ДДТ» у адным канцэрце. Крыху больш за год таму Юрый Шаўчук прызнаўся, што працуе над эксперыментальным праектам - музычным экскурсам у гісторыю свайго гурта, заснаванага ў 1980 годзе. Дзеля гэтага ён нават адклаў падрыхтоўку новага матэрыялу, піша tut.by.

Назва праекта сімвалічная: у ім сабраныя песні розных гадоў, пачынаючы з 80-х гадоў і заканчваючы самымі апошнімі. Увесь гэты час Шаўчук і каманда эксперыментавалі з музычнымі стылямі - ад рытм-энд-блюзу да індастрыял. Гучанне гурта было розным, але галоўнае, за што глядач і любіць «ДДТ», заставалася нязменным: любоў да чалавека, які жыве ў час пераменаў.

- Мы радыя, што праграма створаная. У нас з'явілася магчымасць пашырыць межы сэнсаў і зрабіць нашы музычныя палі эксперыментальнымі, - адзначыў Юрый Шаўчук.

Мінулым разам у Лядовым палацы Віцебска Шаўчук і каманда выступалі два з паловай гады таму - у лютым 2015 года. Тады гэты канцэрт таксама адкрыў гастролі па Беларусі. Гэтым разам лідар каманды паабяцаў вярнуцца ў Віцебск праз два гады, але ўжо з новым альбомам. Што ж, намячаецца добрая традыцыя - сустракаць «ДДТ» кожныя два гады.

У нядзелю, 12 лістапада, «ДДТ» чакаюць у Гомелі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках