26 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Disney здыме яшчэ тры фільмы пра «Зорныя войны»

1
Disney здыме яшчэ тры фільмы пра «Зорныя войны»

Cюжэт новых стужак будзе звязаны з гісторыяй Скайуокераў.

Кампанія Disney мае намер зняць яшчэ тры фільмы пра "Зорныя войны", а таксама серыял для ўласнай стрымінгавай платформы. Ужо вядома, што адзін з трох фільмаў здыме Раян Джэксан, рэжысёр восьмага эпізоду "Апошнія джэдаі", які выходзіць у пракат праз месяц, у сярэдзіне снежня. Наступны, дзявяты эпізод даручылі здымаць Джэю Джэю Абрамсу, які рабіў сёмую частку сагі ("Абуджэнне сілы") пасля набыцця Lucasfilm карпарацыяй Disney, паведамляе ВВС.

Cюжэт новых стужак будзе звязаны з гісторыяй Скайуокераў. Гледачам абяцаюць новых персанажаў з далёкіх куткоў галактыкі, якія раней не фігуравалі ў "Зорных войнах".

Тым часам Disney нясе сур'ёзныя страты праз канкурэнцыю з онлайн-платформамі. З гэтай прычыны кампанія паступова адмаўляецца ад развіцця кабельных каналаў. Уласны стрымінгавы сэрвіс у Disney павінен з'явіцца да 2019 годзе. Для яго і робіцца серыял пра "Зорныя войны".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках