26 красавiка 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў увоз рыбы з двух беларускіх прадпрыемстваў

20
Рассельгаснагляд забараніў увоз рыбы з двух беларускіх прадпрыемстваў

Забарона будзе дзейнічаць з 14 лістапада.

Рассельгаснагляд абмяжоўвае з 14 лістапада ўвоз у РФ рыбы і морапрадуктаў з двух беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе сайт ria.ru.

"Рассельгаснагляд з 14 лістапада 2017 года ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў РФ рыбы і морапрадуктаў з прадпрыемстваў ТДА "Віцебскрыба" і ААТ "Белрыба". Аб гэтым накіраваныя лісты ў праваахоўныя органы і дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі", - паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

Як паказала праверка, у ліпені-жніўні 2017 года на тэрыторыю Разанскай вобласці была незаконна ўвезеная замарожаная рыба з Нарвэгіі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі пад выглядам "рыбы слабасалёнай марожанай" беларускага вырабу.

Удакладняецца, што замарожаная, сырая, неразабраная мойва, салака і скумбрыя, выяўленая ў выніку праверкі, не падпадала ні пад якую апрацоўку, у тым ліку пасол, на тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, адзначае Рассельгаснагляд, краінамі паходжання увезенага тавару з'яўляюцца Нарвэгія, Фінляндыя, Вялікабрытанія, якія ўваходзяць у пералік краін, у дачыненні да якіх уведзеныя абмежаванні на пастаўкі асобных тыпаў тавараў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках