27 красавiка 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Печах пачалі распускаць сяржантаў

23
У Печах пачалі распускаць сяржантаў
Фота: tut.by

Новых сяржантаў у вучэбную частку набіраюць з іншых частак.

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамілі, што ў трэцяй школе, дзе служыў Аляксандр Коржыч, цалкам замяняюць сяржанцкі склад: тых, хто не ўзяты пад варту ў якасці падазраваных, адправяць служыць у іншыя часткі, на іх месца перавядуць сяржантаў з «баявых» частак.

Магчыма, будзе створаная сістэма рэгулярнай ратацыі сяржантаў.

Нагадаем, там жа, у Печах, жаўнерам дазволілі мець пры сабе мабільныя тэлефоны, хай і прымітыўныя.

Крыніцы з розных частак беларускага войска сігналізуюць пра ўзмацненне кантролю за выкананнем афіцэрамі службовых абавязкаў. Сілы спецаперацый, сувязь, спецназ - паўсюль афіцэры цяпер рэгулярна праводзяць начныя праверкі, павялічаны час знаходжання афіцэраў з асабістым складам, у некаторых частках прынятая пастанова ўсталяваць камеры.

Жаўнерам загадана паведамляць аб найменшых парушэннях статутных дачыненняў.

Міністэрства абароны пакуль не можа пацвердзіць роспуск сяржантаў у трэцяй школе.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках