26 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыр аўто ў Берасці ўдарыў супрацоўніка ДАІ галавой у твар

Пасажыр аўто ў Берасці ўдарыў супрацоўніка ДАІ галавой у твар

У дачыненні да жыхара Жабінкі распачатая крымінальная справа.

Здарэнне адбылося 12-лістапада блізу 03:20. Інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль «Аўдзі А8», за стырном якога быў 35-гадовы жыхар Жабінкі. Выявіўшы правапарушэнне, адзін з інспектараў пачаў складаць адміністрацыйны пратакол, перадае БелТА са спасылкай на абласную Дзяржаўтаінспекцыю.

У гэты момант з пасажырскага сядзення падняўся гаспадар іншамаркі. Ён падышоў да супрацоўніка ДАІ і ўдарыў яго галавой у твар. Нападнікам выявіўся 29-гадовы жыхар Жабінкі. Медагляд пацвердзіў, што мужчына быў п'яны - 1,1 праміле.

Міліцыянты затрымалі парушальніка. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за насілле ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

У ДАІ дадалі, што мужчына з'яўляецца «злосным парушальнікам правілаў дарожнага руху: на ягоным рахунку больш за 40 такіх парушэнняў».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках