26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якубовіч пасунуў Давыдзьку з пасады старшыні грамадскага савета пры МУС

10
Якубовіч пасунуў Давыдзьку з пасады старшыні грамадскага савета пры МУС
ПАВЕЛ ЯКУБОВІЧ (ЗЛЕВА) І ГЕНАДЗЬ ДАВЫДЗЬКА

Сёння праходзіць першае пасяджэнне «савета» ў новым складзе.

Старшынём грамадскага савета пры МУС выбраны галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч. Такая пастанова была прынятая сёння аднагалосна на пасяджэнні савета, піша карэспандэнт БелТА.

Пасля абрання Павел Якубовіч падзякаваў прысутным за давер. Кіраўніка БТ Генадзя Давыдзьку, які з 2015 года ўзначальваў структуру, абралі ганаровым старшынём грамадскага савета пры МУС. Прычына яго сыходу не паведамляецца.

У Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сёння праходзіць першае пасяджэнне грамадскага савета пры МУС у новым складзе.

Грамадскі савет пры Міністэрстве ўнутраных спраў створаны ў сакавіку 2013 года. Ён з'яўляецца кансультацыйным органам, які «прыцягваецца да абмеркавання найбольш важных аспектаў дзейнасці органаў унутраных спраў», а таксама закліканы «выбудоўваць дыялог паміж праваахоўнікамі і грамадскасцю».

Нагадаем, у мінулым годзе члены грамадскага савета пры МУС, сярод якіх - старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава і заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, наведалі ІЧУ і турму №4 у Магілёве.

«Харчаванне на вышэйшым узроўні, як у рэстарацыі, прызнаюся шчыра, я нават пакаштавала - вельмі смачна», - адзначыла Ірына Дарафеева.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках