26 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Жадан выступіць на канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве

Сяргей Жадан выступіць на канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве
Сяргей Жадан

Канцэрт салідарнасці з Беларуссю пройдзе 22 лістапада ў клубе «Стадола», пачатак а 19:00.

У імпрэзе возьмуць удзел TonqiXod і The Glitchhh з Беларусі, T/Aboret і Atom Heart з Варшавы, гурт Сяргея Жадана Żadan i Sobaki.

«Канцэрт сёлета праходзіць дзясятым разам. Мы наважылі адысці ад папярэдніх фарматаў, не прывязваць падзеі да нейкіх дат або здарэнняў. Стаць больш кампактнымі і цікавымі для больш шырокай аўдыторыі. Мы хочам, каб салідарнасць з Беларуссю ў першую чаргу прымала вобраз зацікаўленасці беларускай музыкай, літаратурай, фільмам, ініцыятывамі няўрадавых арганізацый і актыўных людзей. Каб канцэрт не быў дадаткам да таго, што можна ўбачыць па тэлевізары або прачытаць у газетах. Цяперашні канцэрт у пэўным сэнсе альтэрнатыва да яго папярэдніх частак, эксперыментаў, і нам самім цікава, як яго прыме публіка. Мы хочам змяняцца, спрабаваць новае і паказваць новае», - распавёў belsat.eu арганізатар Яўген Ціхановіч.

Упершыню арганізатары ладзяць мерапрыемства ў клубе, а не на адкрытым паветры ў цэнтры польскай сталіцы.

У рамках акцыі пройдзе шэраг суправаджальных культурных мерапрыемстваў - паказы фільмаў і канцэрты беларускіх гуртоў.

«Салідарныя з Беларуссю» праходзіць з 2006 года. Хэдлайнерамі фестывалю ў розныя гады былі «Ляпіс Трубяцкі», «Воплі Відаплясава», «Крама», «Рэха», «Вінсэнт», «Дзецюкі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках