26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадон заявіў, што войска Малдове не патрэбнае

13
Дадон заявіў, што войска Малдове не патрэбнае
ІГАР ДАДОН

Прэзідэнт Малдовы заявіў, што ў краіне не павінна быць узброеных сіл «ні на левым, ні на правым берагах Днястра».

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон мяркуе, што краіне не патрэбнае войска. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Независимой газете».

Ён заявіў, што выступае за федэралізацыю Малдовы, і што «ўсе паўнамоцтвы» непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі трэба пакінуць.

У выпадку далучэння ПМР да Малдовы павінны быць «агульная дзяржаўнасць, агульная бюджэтная, банкаўская сістэмы, агульная замежная палітыка», але войска дзяржаве не патрэбнае, бо Малдова - «нейтральная краіна», і ў ёй не павінна быць узброеных сіл «ні на левым , ні на правым берагах Днястра».

Сацыяліст Дадон перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове 13 лістапада 2016 года. Яго інаўгурацыя прайшла 24 снежня. Ён неаднаразова крытыкаваў асацыяцыю з Еўрапейскім звязам і выступаў за стратэгічнае партнёрства з Расеяй. Падчас выбарчай кампаніі ён таксама казаў, што Крым належыць Расеі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках