26 красавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пра службу ў войску: Там мне шмат чаго давялося перажыць

11
Беларус пра службу ў войску: Там мне шмат чаго давялося перажыць

Жыхары Магілёўшчыны падзяліліся ўражаннямі пра дзедаўшчыну.

Ці небяспечна служыць у беларускім войску? Сваімі адказамі на гэтае пытанне з horki.info падзяліліся мінакі на вуліцы ў Горках.

Ніна Віктараўна:

Адказаць не магу, у мяне няма дзяцей-хлопцаў, толькі дзяўчаткі. Аб трагедыі ў Печах чула. Трэба, каб усе вінаватыя ў смерці жаўнера былі выяўленыя і строга пакараныя. Камандзіры павінны несці адказнасць за кожнага навабранца, тады маці будуць спакойна адпраўляць сваіх сыноў на службу.

Юрый Валер'евіч:

Думаю, бяспечна. Няма такога, як у Расеі. Ведаю, што ў 80-90-ыя было цяжка ўсюды, была дзедаўшчына, а дзесьці - зямляцтва. Я год служыў у Польшчы, потым яшчэ год пад Лугой ў Расеі. Там усяго хапала, шмат чаго давялося перажыць. Думаю, што ўсё ў руках чалавека, захочаш выстаяць - зможаш.

Аляксандр:

Я расеец, у войску не служыў. У нас цяпер усё ідуць служыць, мала хто хітруе. Хто войска не прайшоў, таго на добрую працу могуць не ўзяць, асабліва гэта тычыцца сілавых структур. Многія мае сябры адслужылі, казалі, што амаль як дзіцячы садок, толькі крыху болей строга. Калі мой сын вырасце і пойдзе ў войска, я турбавацца не буду.

Павел:

Не ведаю, не служыў. Аб выпадку ў Печах ведаю. Думаю, што ў войску трэба адслужыць абавязкова, мяне ж не ўзялі з прычыны стану здароўя. Калі мой сын вырасце да ўзросту набору, я не буду перашкаджаць таму, каб ён служыў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках