26 красавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума РФ ухваліла прызнанне СМІ замежнымі агентамі

Дзярждума РФ ухваліла прызнанне СМІ замежнымі агентамі

У другім чытанні за законапраект прагаласавалі ўсе 411 дэпутатаў.

Дэпутаты Дзяржаўнай думы аднагалосна адобрылі папраўкі, якія дазволяць прызнаваць замежныя СМІ замежнымі агентамі. 15 лістапада ў другім чытанні за законапраект прагаласавалі ўсе 411 дэпутатаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні, паведамляе meduza.io.

Віцэ-спікер Думы Пётр Талсты перад галасаваннем нагадаў, што гэтыя папраўкі - зваротная і вымушаная мера, бо у ЗША ад расейскага канала RT запатрабавалі атрымаць статус замежнага агента.

На свабодзе слова новы законапраект, на думку Талстога, ніяк не адаб'ецца.

Трэцяе чытанне законапраекта запланаванае на другую палову дня 15 лістапада.

Падтрыманы ў другім чытанні законапраект дасць магчымасць Мінюсту прызнаць замежнымі СМІ ўсялякую «структуру», якая знаходзіцца за мяжой і распаўсюджвае інфармацыю. Гэтая фармулёўка распаўсюджваецца ў тым ліку на звычайныя сайты і сацсеткі.

Калі такая «структура» пры гэтым атрымлівае грошы ад замежных крыніц, то Мінюст зможа абвясціць яе замежным агентам. Ніякіх дадатковых крытэрыяў адбору ў законе няма, кіраўнік камітэта Дзярждумы ў інфармацыйнай палітыцы Леанід Левін заявіў, што Мінюст сам выпрацуе прынцып адбору замежных агентаў.

13 лістапада RT падаў у Мінюст ЗША дакументы аб рэгістрацыі ў якасці замежнага агента. Прадстаўнікі канала не паказалі, на чые грошы яны працуюць, спаслаўшыся на тое, што канчатковы бенефіцыяр ім невядомы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках