26 красавiка 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму бізнэсу прапанавалі патрыятычныя налепкі

2
Беларускаму бізнэсу прапанавалі патрыятычныя налепкі

Актывісты дапамагаюць беларускім прадаўцам і пакупнікам знайсці адзін аднаго.

Сайт svaje.by збірае інфармацыю аб бізнэсоўцах, якія абслугоўваюць кліентаў па-беларуску, спрыяльна ставяцца да беларускай мовы, ужываюць беларускую мову ў рэкламе і вонкавым афармленні, падтрымліваюць беларускія культурніцкія праекты.

Актывісты ініцыятывы прапанавалі новую праграму - «Налепкі для бізнэсу СВАЁ».

«Для сённяшніх беларускіх рэалій на спажывецкім рынку тыповыя дзве парадаксальныя сітуацыі:

(1) вонкавая (фасадная) таніроўка: шыльды напісаныя па-беларуску, а ўнутры абслугоўванне адбываецца на іншых мовах і беларускай не пачуць, у выніку чаго беларускамоўныя спажыўцы, якія спрабуюць размаўляць па-беларуску, атрымліваюць адмоўны досвед;

(2) вонкавая рэклама бізнэсу і ўнутранае афармленне выкананыя на расейскай, беларускамоўны персанал, можа, і ёсць, але беларускамоўны спажывец, калі ён бачыць шыльды на расейскай мове, то і сам размаўляе на расейскай - асабліва тыя, хто стаміўся ад барацьбы за родную мову або проста яшчэ не ведае беларускую на дастатковым узроўні і адчувае сябе не вельмі ўпэўнена.

Налепкі для бізнэсу СВАЁ развязваюць абедзве гэтыя праблемы.

Павесіўшы такую невялікую налепку (7 см у дыяметры, на сантыметр менш крэдытнай карткі) на дзверы ці іншае бачнае месца свайго гандлёвага аб'екта, вы даяце спажыўцам знак, што тут з беларускай мовай няма праблем. Што тут можна і трэба размаўляць на беларускай мове, вас зразумеюць і вам па-беларуску адкажуць», - кажуць аўтары ініцыятывы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках