26 красавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Людзі не бегаюць па дыяменты

12
Леанід Заіка: Людзі не бегаюць па дыяменты
ЛЕАНІД ЗАІКА

Скачок коштаў у краіне стрымлівае толькі нулявая пакупніцкая здольнасць беларусаў.

У кастрычніку кошты выраслі ў параўнанні з вераснем, піша zautra.by.

Утрымліваць рост інфляцыі ад імклівага скачка дазваляе нізкая пакупніцкая здольнасць беларусаў, мяркуе эканаміст, кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

- Калі ўрад не будзе старацца падцягнуць заробкі да 500 даляраў, то будзем знаходзіцца ў стане раўнавагі плыні тавараў і коштаў. Будзе ісці працэс сярэдняга раўнавання інфляцыйных працэсаў на ўсёй мытнай прасторы, - кажа эканаміст.

Пры гэтым, як адзначае экспэрт, у Нацбанка апошнім часам прыкметныя «дрыжыкі ў каленках» - ён усё ж дапусціў павелічэнне грашовай масы, і стратэгія дзеянняў была не такой жорсткай, які магла быць.

На невялікі рост коштаў паўплывала падзенне ўзроўню спажывання.

- Зніжэнню росту коштаў дапамагло насельніцтва, якое не працавала на інфляцыю попыту. Яно разумна адрэагавала на сітуацыю, якая склалася. Напрыклад, у сетцы ювелірных крам застаецца таварных запасаў прыкладна на два гады. Гэта значыць, што людзі не бегаюць па дыяменты і не стараюцца накупляць усяго усялякага на гатоўку, - каментуе Леанід Заіка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках