13 снежня 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч сустрэўся з віцэ-канцлерам Нямеччыны Зігмарам Габрыэлем

41
Мікалай Статкевіч сустрэўся з віцэ-канцлерам Нямеччыны Зігмарам Габрыэлем
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Гутарка не была дыпламатычнай.

Сёння лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч сустрэўся з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў Нямеччыны Зігмарам Габрыэлем, які прыбыў у Менск з візітам. Мікалай Статкевіч распавёў сайту Charter97.org пра падрабязнасці сваёй сустрэчы з адным з кіраўнікоў урада Нямеччыны:

- Я вельмі рады сустрэчы з Зігмарам Габрыэлем, з якім я знаёмы ўжо шмат гадоў. Мне вельмі прыемна, што сацыял-дэмакрат займае такую высокую пасаду ва ўрадзе Нямеччыны.

Я распавёў Зігмару Габрыэлю аб становішчы спраў у Беларусі: пра пераслед актывістаў «Народнай Грамады», пра рэпрэсіі супраць сяброў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, незалежнага прафзвязу РЭП, распавёў пра ціск на аднаго з лідараў БНК Уладзіміра Някляева.

Я паставіў кіраўніка МЗС Нямеччыны ў вядомасць аб катаваннях, якія ўжываюцца ў турме КДБ і іншых турмах Беларусі. Таксама выказаў сваё меркаванне наконт кантактаў з дыктатарам Лукашэнкам на самым высокім узроўні. Мая пазіцыя вядомая: я мяркую, што такія сустрэчы шкодзяць рэпутацыі Еўрапейскага Звязу. Не рацыянальна ўзнагароджваць Лукашэнку такімі кантактамі, бо яны дрэнна ўспрымаюцца самімі беларусамі. 80% беларусаў негатыўна ставяцца да такіх сустрэч, яны шкодзяць іміджу Еўрапейскага Звязу і Нямеччыны.

Зігмар Габрыель распавёў мне пра свае сустрэчы з уладамі Беларусі і матывах нямецкага боку.

Размова была не самай дыпламатычнай, але яна была сумленнай. Сумленная размова двух сацыял-дэмакратаў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках